Интересные ссылки

Рэшата

Сіта. Адно з найбольш устойлiвых i архаiчных значэнняў Р. заснавана на яго прыпадабненнi небу, што тлумачыць абрад пралiвання праз яго вады з мэтай заклiкання дажджу, i Сонцу («Вiсiць сiта кру главiта, залатое, павiтое»). Адпавед на вада, пралiтая праз Р., надзяляла ся лекавымi i наагул чароўнымi якасцямi. У магiчнай i мантычнай практыцы Р. набывае функцыi прапускнiка сакральнай i ўжо таму праўдзiвай iнфармацыi. Разам з тым яно не толькi прасейвае, ачышчае змесцiва, але i затрымлiвае ў сабе ней кую вызначаную субстанцыю. Таму здольнасць насiць ваду ў Р. прыпiсва лася толькi бязвiнным, а сам гэты прадмет выкарыстоўваўся ў рытуалах рознай скіраванасці: у Р. клалi куццю, «бабiну кашу», вясельны каравай i аб раз, нават: «Прынесла Каляда рэшата блiноў». Двайная «адкрытасць» i таму асаблiвая небяспечнасць Р. ставiць яго ў шэраг атрыбутаў прадстаўнiкоў iншасвету i прадметаўмедыятараў. Праз судачыненні з небам, даж- джом, Сонцам як сiмваламi актыўнага мужчынскага пачатку Р. набывае функцыi прадметазамяшчальнiка хлопца, мужчыны. Прыцягвае ўвагу i фразема «вочы як рэшата» («Два ма ленькiя сiты ўвесь свет абсеюць»), якая стасуецца з матывам «вочыСонца».