Интересные ссылки

Рэч

У культуры і карціне свету адзін з важнейшых кампанентаў, які займае важнае месца ў структуры ста ражытных уяўленняў чалавека. Прак тычна ўсе прадметы акрамя свайго функцыянальнага прызначэння ма юць і знакавы статус з адпаведным інфармацыйным патэнцыялам. Прад метны сімвал выступае як функцыя нальнае месца ў культурным універ суме і адначасова як рэальная Р. Для прадметаў хатняга ўжытку рытуаль ныя функцыі другасныя, аднак у боль шасці яны не выпадковыя, а абапіра юцца на тыя ці іншыя рэальныя якасці прадмета або на асаблівасці іх прак тычных функцый. Надзяленне прад мета сімвалічным значэннем адбыва ецца пераважна ў наступных кірунках: 1) паводле дзеяння, для выканання якога створана гэтая Р. (прыкладам, сімволіка дзяжы вызначаецца тым, што ў ёй замешваюць хлебную раш чыну); 2) паводле вонкавага выгляду, формы, структуры (напрыклад, фун кцыі хамута абумоўлены наяўнасцю ў ім адтуліны); 3) паводле яго прына- лежнасці пэўнай асобе ці іншаму прадмету (параўн. сакралізацыю шлюбнай кашулі, лыжкі мужчыны і пад.); 4) зыходзячы з паходжання, спосабу яго вырабу. Прадмет, такім чынам, акумулюе ў сабе семантыку дзеяння, асобы, месца, іншага прад мета, усяго абрадавага комплексу. Прадмет функцыянуе ў межах цэла га, улучае сэнс цэлага, значыць, цэлае прысутнічае ў прадмеце як у сваёй част цы. Таму Р. у традыцыйнай культуры нясе надпрадметны сэнс, заяўляе пра тую агульнасць, да якой належыць. А. Байбурын распрацаваў тэорыю «семіятычнага статусу» Р., згодна з якой кожны прадмет у залежнасці ад актуалізацыі сваёй «прадметнасці» або «знакавасці» мае той ці іншы семіятычны статус, г. зн. займае пэўнае месца на шкале семіятычнасці зяў, штучна створаных чалавекам. Звычайна вылучаюць тры пазіцыі па водле шкалы семіятычнасці: Р. з заўсёд ным высокім семіятычным статусам, да прыкладу, маскі; Р., пазбаўленыя знакавасці (іхняе існаванне магчыма толькі ў сучаснай культуры); асноўная маса Р., якія могуць быць выкарыста ныя і як Р., і як знакі. Разам з тым уты літарнасць і знакавасць у архаічным грамадстве як два бакі аднаго медаля, і знакавая прагматыка ў сацыяльным аспекце дзейнасці чалавека такая ж жыццёва неабходная і «практычная», як утылітарная. Варта падкрэсліць, што судачыненні прадметнасці і зна кавасці не мяркуюць пастаноўкі пы тання, што першаснае, а што друга снае з прычыны кампліментарнасці гэтых якасцяў (як левае правае, верх ніз і пад.). Сімволіка Р. выкарыстоўвалася га лоўным чынам для азначэння тых ідэ яў, паняццяў, каштоўнасцяў, якія не маглі быць адэкватна пададзены на іншых «мовах», у тым ліку з дапамо гаю слоў. Да такіх ідэяў належыць шэраг вераванняў аб «чужым» і па няцці, у якіх сканцэнтраваліся ўяў ленні пра вышэйшыя жыццёвыя каш тоўнасці: лёс, дабрабыт, урадлівасць, забеспячэнне нашчадкамі і г. д. Iснуе пэўная рытуальная інфармацыя, якая перадаецца пераважна праз прадмет ны код. Так, цнатлівасць нявесты сімвалізавалася чырвоным бантам на бутэльцы, букетам каласоў, яе згодай сесці на дзяжу, ступіць на стол і г. д. Свет Р. гэта той код, у тэрмінах якога фіксуюцца ідэі роду, сямі, ед насці, народзінаў і смерці, продкаў і нашчадкаў, плоднасці і ўраджайнасці. Вывучэнне семантыкі Р. дае магчы масць зразумець, класіфікаваць і пе радаць у выглядзе інфармацыі тыя ці іншыя культурныя феномены.