Интересные ссылки

Рыба

Паводле балтаславянскiх мi фалагiчных уяўленняў аб вертыкаль най трохскладовай структуры свету, Р. зяўляецца адзнакай нiжняга све ту (свету мёртвых) і, як правіла, суп рацьпастаўляецца птушкам. Таму ў фальклорных тэкстах (асабліва каляд ных песнях) яна асацыюецца з кара нямі Сусветнага дрэва: «Ой панад морам, панад глыбокім, // Там явар стаяў тонкі, высокі. // На тым явары саколік сядзіць, // Саколік сядзіць да ў мора глядзіць, // У мора глядзіць, з рыбай гаварыць: // Ой, рыба, рыба, як ты глыбока, // Як ты глыбока, так я высока». Вельмі блізкая паралель гэ таму вобразу ёсць у іранскай трады цыі: гіганцкая спракаветная Р. Кара ахоўвае Сусветнае дрэва, якое расце пасярод возера Варукаша. У багата якіх традыцыях касмалагічная функ цыя Р. служыць апірышчам зямлі. Беларусы таксама верылі, што свет стаіць на вялізнай Р. (пазней было ўспрынята і ўяўленне аб трох або ча тырох кітах), і калі гэтая Р. варушыц ца, то здараюцца землятрусы. Шчас лівыя людзі могуць ведаць пра гэта загадзя і малітвамі да Бога і Р. могуць унікнуць такой катастрофы. Калі ж з нейкай прычыны Р. перавернецца на другі бок, то свет перакуліцца дагары нагамі і настане канец свету. Пра хтанічную прыроду Р., у пры- ватнасці, сведчыць і беларускае паве- ре пра яе паходжанне: у Р. ператва раюцца тыя чэрці, што ў навальніцу хаваюцца ў ваду, яны маюць чырво ныя вочы, і рыбакі засцерагаліся ўжы ваць такіх Р. у ежу. Сумеснае паха ванне ў ахвярных ямах сабак, птушак i Р. сiмвалiзуе прынясенне ў ахвяру насельнiкаў трох стыхiй зямлi, неба i вады. У пачатку ХХ ст. у час эпiдэмii ў в.Броннае Рэчыцкага рна сяляне прынеслi ахвяру жывымi закапалi ката i шчупака. Верагодна, косткi Р. маглі служыць абярэгамi. Так, каб мышы не краналі збажыны на праця гу ўсяго года, перад каляднай вячэрай трэба было адрэзаць галовы трох се лядцоў і пакласці іх у зерне, а саміх селядцоў зесці на вячэру разам з лус- кой, скурай і косткамі. Знаходкi касцякоў Р. вядомыя ў курганнажальнiчных пахаваннях (в. Сыч Барысаўскага рна). Сустрака юцца жаночыя ўпрыгожаннi, дзе за мест пацерак выкарыстаныя пазванкi Р., каралi i дротавыя скроневыя кол цы з нанiзанымi на iх пазванкамi (гарадзiшча Маскавiчы Браслаўскага, курганы Ганцавiцкага рнаў). Блізу в. Багушэвiчы (Бушавiчы) Глыбоц кага рна ляжыць камень, вядомы ў народзе як «Камень з рыбкамi». Па водле падання, выявы дзвюх рыбак стварылi французы ў 1812 годзе з мэ тай адзначыць месца захавання скар бу. Большая з Р. паказвае напрамак, дзе знаходзiцца скарб, а меншая глыбiню, на якой закапаны скарб. Паводле народных уяўленняў, Р., як і ўсе іншыя жывыя істоты, маюць свайго цара, які валадарыць над усімі рыбамі, што жывуць у злучаных паміж сабою вадаёмах, і ахоўвае іх ад рыбакоў ды паляўнічых. Адратаваць ён мог нават ужо злоўленую Р., як толькі даведваўся пра прапажу. Там, дзе жыве рыбны цар, рыбакі рэдка могуць пахваліцца хоць якімсьці ўло вам. I наадварот, калі рыбны цар кудынебудзь адлучаўся, можна было вылавіць без цяжкасцяў ледзь не ўсю Р. з гэтага вадаёма. Ніхто з простых людзей ніколі не бачыў цара Р. Аб яго прысутнасці меркавалі толькі па тым, што раптам, нібыта па нейкім зага дзе, Р. вялікімі чародамі пераплывае з аднаго вадаёма ў другі, спусташаю чы першы і перапаўняючы Р. другі. Убачыць цара Р. маглі толькі моцныя рыбаловычараўнікі. Адрозніць яго ад звычайнага чалавека можна было па рыбіным хвасце. У абліччы вясёлага паніча, але з нябачным рыбіным хва стом, цар Р. мог наведваць чалавечыя пагулянкі, напрыклад вяселлі. Асаблiвая роля ў вераваннях i магii адводзiлася шчупаку (шчуцы). Скі віцы шчупака вешалi над уваходам у хату як абярэг ад хваробаў (сiм валiчнае выгрызанне хваробаў i ня чыстай сiлы). Шчупак згадваецца ў замовах, казках, песнях. Ва ўсходне- славянскiх казках ён дапамагае ге рою. Са шчупаком звязаны матыў аба рочвання чараўнік ператвараецца ў ваўка, сокала, шчупака. У фалькло ры скандынаўскiх народаў карлiк чараўнік у вобразе шчупака ахоўвае скарбы. У палякаў ёсць павере, што ў шчупака ператвараецца дябал. У казках i паданнях у хрысцiянскай iн тэрпрэтацыi шчупак перавозiць Хры- ста праз раку i з удзячнасці за гэта ён робiць яго каралём рыб. Шчупакі над звычай чуйныя да сонца яны заў сёды стаяць галавой у той бок, дзе ў гэты момант знаходзіцца сонца, нават калі дзень пахмурны. Таму дасведча ныя рыбакі вызначалі месцазнаход жанне сонца на небе па накірунку шчупаковай галавы. Надзвычай насычаная эратычна шлюбная сімволіка Р. Сувязь Р. з апладняльнай стыхіяй вады робіць яе адным з найяскравых выразнікаў муж чынскага пачатку. Яшчэ ў палеалітыч ным мастацтве паўстала традыцыя выяўлення Р. у выглядзе фаласа. У бе ларускім фальклоры coitus часта пе радаецца праз рэчыўнааперацыйны сімвал «есці Р., напрыклад: «Эй, Лука мая зялёная, // Рыбка салёная // На Луку хлопчыкі рыбку пякуць, // Дзе вачкам есці даюць»; « Дзе, Купа ла, начавала? // Начавала у Iвана. // Што, Купала, вячэрала? // Вя чэрала галушачкі, // Вячэрала галу шачкі, // Лягла спаць у падушачкі. // Вячэрала рыбку з перцам, // Легла спаць са шчырым сэрцам»; «Я яму рыб ку з перцам, // Ён мяне ўсім сэрцам» і да г.п., дзе эратычная сімволіка ўзмацняецца формулай «рыбка з пер цам» (параўн. дыял. назву перца пе ран, якое амаль паўтарае тэафорнае імя бога Грымотніка, прыперыць, па роць і г. д.). Бадай найбольш актыўна гэты матыў абыгрываецца ў «Цярэш ках», што натуральна з увагі на шлюб наэратычны кантэкст усяго абраду «Жаніцьба Цярэшкі», напрыклад: «Паіла я коніка ў вядрэ, // Відзіла ры бачку на дне. // Добрая рыбачка карась, // Пацалуй, дзядулька, хоць раз, / Доб рая рыбачка акунь, // А скажы, дзя дулька, адкуль?»; «Iшла я на рэчку, на стаў, // Мой дзедзька рыбачку дастаў. / / Смачная рыбачка шчучка, // Мяккая дзедзькава ручка. // Смачная рыбачка акунь, // Скажы, мой дзедзька, адкуль? // Смачная рыбачка карась, // Пацалуй, дзедзька, хоць раз» і да г. п. (параўн. іншы сімвал полавага акта «паіць каня з поўнага вядра»). У чарадзейных казках кшталту «Iван Сучкін сын» ма тыў паядання Р. наўпрост звязваецца з працэсам апладнення: злоўленую ры баловам Р. зядаюць царыца, кухарка і сучка (або кабыла), у выніку чаго ўсе тры зацяжарылі і нарадзілі па сыну. Менавіта ледзь не адназначнае сімва лічнае супадзенне паядання Р. і coitusa задае фрэйм інтэрпрэтацыі такіх фразеалагізмаў, як «I рыбку зесці, і на х сесці» (варыянт «і ў па кой сесці» значна менш празрыс ты). У сувязі з папярэднім знаходзіц ца і тлумачэнне сноў, калі сніцца Р.: бачыць або злавіць Р. (карася, ліня, акуня, язя, шчупака) азначае зацяжа рыць на сына, калі бачаная Р. дроб ная, то гэта на дачку. Выкарыстоўваўся вобраз Р. і ў ін шых прадказаннях. Так, бачыць у сне Р. з луской азначала выгоду, прыбы так на грошы, прычым Р. з белай лус кой прадвяшчала срэбраныя грошы, а з цёмнай (акунь, шчупак, лінь, мянтуз, пячкур ды інш.) дробныя грошы. Параўн. у загадцы: «Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак» Р. Наагул у сне злавіць Р., асабліва буйную, добра, дробную або ў мутнай вадзе, або ба чыць Р. без лускі, вараную або мёрт вую вельмі кепска, да хваробы або нараджэння мёртвага дзіцяці. Гладзіць Р. (ярша) мець нейкія пе рашкоды. Бачыць свежую Р. будзе нейкая навіна. Наагул бачыць Р. у сне значыла ўлетку дождж, а зімой ад лігу або снег. Прадказвалі надворе і па паводзінах Р. у вадаёмах. Не нагэтулькі выразная сімваліч ная сувязь Р. са светам памерлых. Тым не менш загадкі кшталту: «На тым све це жывы, а на гэтым мёртвы» (адгад ка Р.) усталёўваюць гэткую сувязь амаль адназначна. Апрача таго, варта адзначыць, што гатаваная Р. і стравы з Р. былі абавязковай часткай паміналь ных вячэраў на Дзяды і Куццю.