Интересные ссылки

Ручнiк

Падоўжаны кавалак узоры стай тканiны, магiчная рэч, у склада ных i разнастайных функцыях якой адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць i звычаi колiшнiх пака ленняў. У арнаменце Р. праглядваец ца пэўнае асэнсаванне рэчаiснасцi, мадэль свету, якой доўгi час ка рысталiся нашы папярэднiкi. В. Фадзеева, сабраўшы i прааналi заваўшы сотнi прыкладаў арнаменту i рытуальных функцый Р. ва ўсiх яго вiдах набожнiк, уцiральнiк, галаў ны ўбор, покрыва ды iншыя, прый- шла да высновы, што ўсе яны неслi адну i тую ж глыбiнную сiмволiку ахову, спрыянне, добразычлiвы ўплыў, нарэшце, добраславенне вышэйшых сiлаў. Дадзеныя пачэсныя абавязкi набожнiк i наагул Р. выконвалi ў залежнасцi ад патрэбы ў гэтым усяго роду, сямi цi кожнага сямейніка па асобку. Высокi ровень засцерагальнай функцыi Р. можна растлумачыць тым, што калiсьцi ён, вiдаць, быў сiмвалам роду, а значыць, яго заступнiкам, аба ронцам, прадстаўнiком у найважней шых жыццёвых абставiнах. Р. быў адным з асноўных спосабаў маркiроўкi пераходнага стану нована роджанага. Неабходны рытуальны прадмет хрышчэння Р., на якi кла дуць дзiцёнка пасля абраду (тканiна сiмвалiзуе свет культуры, у якi трап ляе немаўля са свету прыроды). Пад час рытуальнай трапезы галаву баб цыпавiтусе накрывалi Р., тое ж рабiлi i з гаршком «бабiнай кашы». Р. лiчыўся пасярэднiкам памiж двума сямейнымi кланамi, уладкоўваў iх сувязi, наводзячы роўную дарогу добразычлiвых дачыненняў. Без Р. не абыходзiўся нiводзiн этап вяселля у ручнiку аддавалi свату бутэльку з жытам як згоду на шлюб, абвязвалi ручнiкамi сватоў i сваякоў жанiха, за Р. вялi маладую на пасад, на Р. садзiлi, яго падсцiлалi на шляху ў хату мала дога i ў царкве пры вянчаннi ды iнш. Пакрыванне Р. спосаб улучэння любых абектаў у асвоеную прастору, напаўненне яе, дзе Р. i ёсць па сутнасцi сама прастора. Аналагiчныя гэтым ры туалы пакрывання i рассцiлання Р. на вяселлi. Так, пасля царквы мацi мала дой кiдае на зямлю Р., i той, хто першы на яго стане, будзе трымаць верх у сямi. Падчас вяселля абодвух маладых вялi ў хату, пакрыўшы iх галовы Р. На роўнi народных уяўленняў гэтыя акцыi азна чалi пажаданнi багацця, дабрабыту, а таксама далучэнне да новага дому. Ад паведна малады i маладая як лiмiналь ныя абекты рытуалу з дапамогаю Р. вылучаюцца з абыдзённага свету i ўво дзяцца ў цэнтр сакральнай прасторы. У пахавальнай абраднасцi Р. зака намерна выступаў у ролi медыятара памiж светам жывых i светам продкаў, куды накiроўваецца нябожчык, яко му таксама трэба ахова i клопат ро дзiчаў. Р. вывешвалi ў акно пасля смер цi кагосьцi з хатнiх, на Р. 40 дзён тры малi хлеб на стале, Р. падсцiлалi ў тру ну, на iм апускалi ў магiлу, затым завязвалi на крыжы. Абавязковым лiчылася аббiваць дамавiну Р., але нельга было пакiдаць доўгiх канцоў, бо нябожчык забярэ з сабой усiх сваякоў. Так Р. станавiўся дарогай на той свет. Медыятыўная функцыя Р. як спо сабу злучэння сфераў жыцця i смерцi паказальная ў сiмволiцы Р. як дарогi. Iснавала ўяўленне, што Р. дае людзям дарогу ў жыццё, гэта шлях, па якім чалавек праходзiць «свой век». Адпа ведна парушэнне цэласнасцi Р. аса цыявалася са спыненнем руху чала века па жыццёвым шляху (адсюль забарона рваць Р.). Р. бясспрэчна быў родавым абярэ гам, а ў сучасным разуменнi ўвасаб ляў сабою iдэю сцяга. Гэта ахоўнае по крыва збiрала пад сваю апеку ўвесь род, прычым лiчылася, што магiчная сiла разлiвалася не толькi на жывых, але i на памерлых суродзiчаў. Р. паў ставаў сiмвалам адзiнства пэўнай гру пы людзей, знакам iх абяднання ў межах родавай, а пазней сямейнай са цыяльнай групы, урэшце знакам iх групавой сiлы, а менавiта здольнасцi абаранiць блiзкiх. I толькi з зацямнен нем першапачатковай сiмволiкi Р. увага чалавека была перанесена на дэкаратыўнамастацкую значнасць палатнiны.