Интересные ссылки

Рута

Шматгадовая травяністая ле кавая расліна вышынёй да 80 см з жоўтымі кветкамі, ва ўмовах Беларусі даволі рэдкая, разводзіцца ў садах і агародах, часам дзічэе. Зараз Р. у Бе ларусі рэдкая расліна. Шырока ўжы валася ў народнай медыцыне (сардэч ныя, нервовыя, жаночыя хваробы) і магічнай практыцы. Тут мелі важнае значэнне атрутныя ўласцівасці Р., яе моцны водар, яе жыццёвая сіла. Асаб лівае месца Р. знайшла ў песенным фальклоры (вясельным найбольш), дзе выконвае ролю ўстойлівага сімва ла, які грунтуецца на ўсёй магічна міфалагічнай гісторыі гэтай расліны, што ўжо страцілася з народнай па мяці: у беларускай ды і наагул славян скай традыцыі адсутнічае этыялагіч нае паданне пра паходжанне Р., пра яе незвычайныя ўласцівасці і да т. п. У якасці сімвала вуснай паэзіі Р. займае месца побач з такімі раслін нымі сімваламі, як явар, ціс, вінаград, расліны паўднёвага ці паўднёваза ходняга натуральнага раянавання, якія ў гістарычныя часы адсутнічалі ў прыродзе Беларусі. Пра тое, што Р. разводзілася ў нас як культурная рас ліна ў садах ды агародах, сведчаць бе ларускія вясельныя песні: «Рутачка мая зялёна, // У тры радочкі саджо на...», «У гародзе мята, у садочку рута», «Чыя рута за ракою, божа наш! // Зарасла травой лебядою, божа наш!» (Мядзельскі рн). Р. культывавалася некалі ў манастырскіх зельніках, а таксама да нядаўняга часу ў дзявоцкіх кветніках, бо яна была неабходная для шлюбнага вянка: «Што я вас буду, мае дзевачкі, прасіці:// Хаця ж вы мне з руты вяночак савіце». У беларускім песенным фальклоры вобраз Р. часта спалучаецца таксама з вобразамі мяты і лілеі, часам мірта і іншых кве так. Засватаная дзяўчына жаліцца, што яе вянок іншы, чым у астатніх дзяўчат: «Сабе звілі з руты, мяты, лілеі, // А мне звілі з калючага ялен цу» (Мядзельскі рн). Калючы яленец (ядловец) таксама зяўляецца ахоўнай раслінай з такімі ж функцыямі, як і Р., аднак традыцыйная Р. у песні сім валізуе хараство дзявочага жыцця, а калючы яленец цяжкога жаночага. Тое, што вянок з Р. быў неабходны і прэстыжны, сведчаць жартоўныя папрокі брату маладой за недахоп Р. на вянок: «Няслава браціку, няслава: // На вянок руты нястала». У песнях Р. для вянка здабываюць усе родзічы, пачынаючы ад маці: «Ой, вілі, вілі, да не давілі: // Руты мала стала. // Ма- мачка ідзець, рутачку нясець // Вянок давіваці». Р. у пэўным сэнсе была эталонам зеляніны прыгадаем устойлівае параўнанне «зялёны, як рута», што не зусім адпавядае рэчаіснасці, бо лісце Р. шэразялёнага колеру, аднак гісто рыя Р. пачалася не ў нас, таму да яе трэба прымяняць іншыя крытэры. Р. прыйшла з Усходу, яна выкарыстоў валася ў магічнай, рытуальнай прак тыцы ў старажытных іранцаў, трапі ла затым у раёны Міжземнаморя, дзе вырошчвалася як агародная культу ра («Ды гора вам, фарысеям, што да яце дзесяціну з мяты, руты і ўсяля кай гародніны...»: Лука, 11, 42) і як такая ішла побач з базілікам, кропам, мятай. Як і іншыя міфалагічна вылу чаныя расліны, Р. амбівалентная, яна лечыць, а ў вялікай колькасці ат ручвае, выклікае раздражненне ску ры («пячэцца»), моцным пахам эфір ных рэчываў, як лічылася, Р. засцерагае ад змей, а потым і ад «ня чыстай сілы». Яшчэ Пліній пісаў, што ласкі перад нападам на змей нібыта наядаюцца маладых пабегаў Р., каб на іх не дзейнічалі змяіныя ўкусы. Лічылася, што змеі баяцца таксама паху Р., трэба толькі абвешацца ёю, што з дапамогай Р. можна перамаг чы васіліска. Р. у Сярэднявеччы на зывалі «травой літасці» (Herb of Grace), бо яна праганяе дябла i ня чыстую сiлу, ліхіх духаў. У Польшчы бытавала думка, што «хто абкладзе ны рутай, што месца голага не будзе, тады такi чалавек можа забiць васiлiс- ка («bazyliszko») без усялякай шкоды i паранення» (Marcin Sennik, 1568). «Апрананне» Р., на думку Т. У. Цыў ян, раўназначна ператварэнню ў Р., i як Р. той чалавек ужо супрацьстаiць усялякай нечысцi. Тады шлюбны вянок беларускай дзяўчыны гэта таксама ахоўны магiчны прадмет, рэшткi такога «пераапранання» перакiдванне ў Р., якой ужо не за шкодзiць злая сiла ў час яе шлюбу iнiцыяльнага пераходу, поўнага небяспекi i розных пагроз.