Интересные ссылки
Программа отслеживания тендеров.

Рускiя

маскалн, народ, якi фiгу руе ў беларускiм фальклоры, падан нях пра помнiкi археалогii i прырод ныя абекты. Часта Р. выступаюць як хрысцiяне наагул або маскоўскiя воiны. Курганныя пахаваннi канца 1 пач. II тыс. у народзе лiчацца магiламi Р. i шведаў, Р. i французаў або надма гiльнымi насыпамi, зробленымi шведамi пасля бойкi з Р. Пра гарадзiшча блізу в. Лiцвiнавiчы на Ра гачоўшчыне паданне расказвае, што там у часе вайны абедалi шведы, на iх знянацку напалi Р., i шведы закапалi вялiкую суму грошай. Гарадзiшча «Батарэя» блізу в. Кунта раўка Веткаўскага рна, паводле па дання, пабудавалі Р. у 1830 г. Пра адно з гарадзiшчаў на тэрыторыi бы лога Рэчыцкага павета вядома падан не, што яго нанасiлi ботамi i кiверамi Р. салдаты, каб зрабiць сухое месца для адпачынку i «адпiцця чаю» для матушкi Кацярыны (падобныя паданнi, калi гарадзiшча зрабілі шведскiя салдаты для месца абеду Кар ла XII або французскiя для месца абе ду Напалеона). На гары Гарадзiшча блізу пралiва памiж азёрамi Снуды i Струста, па паданню, некалi жыў рускi баярын (у іншым варыянце швед), у якога было дзве дачкi. Недзе тут у зямлi ляжыць вялiкi праваслаўны крыж, i калi яго адкапаць, то ўсе каталiкi навакольных вёсак павiнны будуць перайсцi ў праваслаўе. Сустракаюцца назвы познесярэдне вечных могiльнiкаў Рускiя магiлы, Магiлы рускiх салдат ды iнш. Каля во зера Сялява на тэрыторыі Крупскага рна тры каменныя крыжы паданне звязвае з надмагiльнымi адзiн крыж (Скарпiён) на магiле французскага ге нерала i два крыжы (Макараў i Май сееў) на магiлах рускiх генералаў. У некаторых паданнях пра заклятую раку (крынiцу) у якасцi чараўнiка фi гуруе Р. Напрыклад, блізу в. Мiкольск у вярхоўях Нёмана паданне расказ вае, што ў рэчцы ўтапiўся сын ведзь мы. Яна пракляла раку i закрыла яе выток вялiзнай патэльняй. Рускi абя цаў падняць патэльню, калi жыхары вёскi дадуць яму сто рублёў i добрага каня, на якiм ён змог бы выратавац ца ад вады, якая хлыне на паверхню следам за адкрыццём вытока. Але нiхто з жыхароў на тое не пагадзiўся, i рака засталася зачыненаю. Пра культавую горку блізу в. Лебедзева Маладзечанскага рна ў паданнi га ворыцца, што калiсьцi на гары пасялiўся рускi чалавек (у сэнсе святар, чараўнiк, хрысцiянiн, мiсiянер, паводле iншых падобных па данняў) i пачаў капаць калодзеж. Р. часта фiгуруюць у паданнях пра культавыя балоты: балота Шведава яруга або Швядзянка блізу в. Ля давiчы на Брэстчыне (у балоце ўта піўся разам з канём шведскi салдат, якi ратаваўся ад Р.), балота Цяшэў ля блізу мястэчка Ружаны (адсюль Р. войскi з песнямi накiравалiся дадо му); Шведава балота (на балоце бiлiся Р. са шведамi) ды iнш.