Интересные ссылки

Русалкi

Дэманічныя істоты жано чага роду, насельнікі азёраў і рэк. Р. узнікаюць у выніку ператварэнняў ма ладых тапельніцсамазабойцаў, дзя цей, праклятых яшчэ ў мацярынскім улонні, немаўлят, што нарадзіліся мёртвымі, ці загубленых (задушаных, утопленых) адразу пасля нараджэння. Адрозніваліся Р. няхрышчаныя і па хрышчаныя, на апошніх з адлегласці дзевяці крокаў можна было заўважыць знак крыжа на грудзях. Паводле народных уяўленняў, душы мёртванароджаных альбо памерлых да хрышчэння немаўлят на працягу сямi гадоў лётаюць па паветры з жа ласнай просьбай, каб iх пахрысцiлi. Калi хто, пачуўшы iх, прамовiць: «Крэш чаю вас у iмя Айца i Сына i Святога Ду ха», то гэтыя душы ўзносяцца ў неба, у адваротным выпадку на зыходзе сямi гадоў яны ператвараюцца ў Р. На выгляд Р. у народнай традыцыі малююцца досыць аднастайна: не апранутыя дарослыя дзяўчаты і ма лыя дзяўчынкі з распушчанымі доўгімі валасамі, русымі ці зялёнымі накшталт водарасцяў ці асакі, амаль празрыстым пяшчотным целам, вялікімі грудзямі, блакітнымі прыго жымі вачыма, якімі яны завабліваюць ахвяру, толькі тая трапіць да іх, вочы Р. становяцца нерухомымі, ашкляне лымі, як у нябожчыкаў. Жывуць Р. у празрыстых палацах пад вадой пад уладай ненавіснага Вадзяніка. З вады могуць вылезці на кароткі час, пакуль высахнуць іх валасы. Толькі на восьмым тыдні пасля Вялікадня, на русалчын тыдзень, гэта абмежаванне здымаецца, і Р. могуць хадзіць па лу гах, па нівах, гаях, гушкацца на галін- ках бяроз, прыходзіць у паселішчы. У канцы гэтага тыдня ладзілі спецыяль ны абрад «провадаў русалкі», калі пра водзілі русалку «з двору да бору», з гэ тага часу яны не турбавалі ўжо людзей: «Правяду русалачку да бору, // А сама вярнуся дадому, // Штоб русалачка па жыту не хадзiла // Да нашага жыцеч ка не ламiла. // Наша жыцечка танень ка, // А ў каласочку жаўценька». Злоўленая і прыведзеная ў хату Р. можа служыць гаспадару цэлы год, не размаўляючы і не ўжываючы ежы, жывячыся толькі парай з гаршкоў (як і ўсе дзядынябожчыкі). Р. можа аддзячыць жанчыне, што падорыць ёй сарочку ці хоць прыкрые русалчына дзіця пялюшкай («На граной нядзелi русалкi сядзелi, // Ранарана, русалкi сядзелi! // Прасiлi русалкi у дзевак са рочак, // Ранарана, у дзевак сарочак! // У дзевак сарочак, у маладзiц намё так, // Ранарана, у маладзiц намё так»). Да каго дакранецца ўдзячная Р., таму будзе спор у працы і ва ўсім. Р. завабліваюць у ваду людзей усіх узростаў, але найперш маладых хлоп цаў. Пакаханага тапельца Р. песціць, ахоўвае, а старога, непрыгожага выпіхвае на бераг. Абараніцца ад на паду гурта Р. вельмі проста, дастат кова мець пры сабе жалезную булаў ку, шпільку: варта ўкалоць адну Р., як усе з крыкам разбягаюцца і зніка юць. Нязведаўшы ў жыцці шчасця ка хання і мацярынства, Р. зайздросцяць закаханым парам, што гуляюць ля рэ чак ці іншых вадаёмаў, і стараюцца ім нашкодзіць. Усё гэта не замінала спачувальнаму стаўленню людзей да Р., бо яны вынік злога лёсу ці люд ской жорсткасці, слабасці, яны пра дукт чалавечай недасканаласці. Гл. таксама Свіцязянкі.