Интересные ссылки

Арэх

ляшчына, у беларусаў нале жаў да свяшчэнных дрэваў. Згодна з паверямi, у яго нiколi не бе малан ка. Менавiта пад арэшнiкам хавалiся ў час навальнiцы, затыкалi за пояс ма ладыя парасткi ляшчыны. I толькi ў адну летнюю ноч гром можа папса ваць А.: яны чарнеюць, як бы згараю чы знутры. Як дрэва, што звязвае неба i зямлю, А. надзяляўся значнымi апатрапеiчнымi ўласцiвасцямi, яго галiнкамi адганялi нячыстую сiлу, змей, хмары. Моцны, гнуткi арэхавы куст, якi дае адразу шмат пладоў, часта здвое ных (гл. Спарыш), сiмвалiзаваў плоц кае каханне i пладавiтасць. Па такiх двайных арэхах «спарышах» беларускiя дзяўчаты гадалi аб за мужжы, а загадкi пра А. i арэшнiк ма юць падкрэслена эратычны характар («Росрос, вырас, са штаноў вылез. Канчур загалiўся, дзеўкам палю бiўся»). Паказальны i тэкст беларус кай гульнi «Яшчур», багатай архаiч ным мiфалагiчным, а таксама шлюбнаэратычным зместам: «Ся дзiць, сядзiць Яшчур // У арэхавым кусце, // Арэшкi лушчыць, // Вочкамi плюшчыць, // Жанiцца хоча». Выраз ную мужчынскую сiмволiку арэхаў падкрэсліваюць звычаi, калi маладая клала iх пад ложак, каб першым нарадзiўся менавiта хлопчык. Беларусы лiчылi, што А. таксама цвiтуць, але толькi ўначы на Звеста ванне цi ў Чысты чацвер. Хто сарве i захавае першы цвет арэхавага куста, той хутчэй знойдзе скарб у купаль скую ноч. Як i iншыя пладовыя дрэвы, ляс ны арэх шырока выкарыстоўваўся ў вытворчай магii: яго падкладвалi ў на сенне, давалi авечкам у Юреў дзень, рассыпалi па хаце на Каляды. У метэаралагічным кодзе А. адпа вядае вецер. Так, паводле народных прыкметаў, калі на Раство або Новы год будзе вецер, то налета чакаецца багата А. Праўда, некаторыя пры кметы звязваюць ураджай А. такса ма і са снегам (ветрам са снегам) на Новы год.