Интересные ссылки

Рука

У мiфалогii выступае як ма гiчная прылада, сiмвал улады. Вя домыя адбiткi далоняў на сценах пя чор сярод палеалiтычных роспiсаў. У многiх народаў амулеты ў выглядзе Р. зяўляюцца абярэгам ад ліхіх вачэй. Скульптурныя выявы Р. ёсць на рэчах, звязаных з вясельнымi абрадамi (аб радавае печыва). Вядомы срэбныя выявы Р. каля цудатворных абразоў Кашулідоўгарукаўкi (у княскiм ася роддзi) сiмвалiзавалi вялiкую сiлу. Пры вышываннi адзення асаблiвая ўвага аддавалася арнаментацыi рука воў. Багата арнаментавалiся таксама рукавiцы i пальчаткi. Вядомы культавыя камянi з адбiт камi Р. У Жыровiцах (Слонiмскi рн) пад алтаром галоўнай царквы ёсць ка мень са следам Р. Божай Маці (на каменi абявiлася Божая Маці пасля пажару царквы ў 1520 г.). Камень са следам Р. асілка Маркi згадваецца на беразе Сожа блізу г. Слаўгарада ды iнш. Большасць даследнікаў звязвае выяву Р. першапачаткова з сiм волiкай Вялiкай багiнi (параўн. назву расліны Божай маці пальчыкі), по тым з «рукой божай».