Интересные ссылки

Ружа

Рожа, шыпшына, 1) pужа, рожа садовая кустарнiкавая раслiна з пышным квеценем; 2) шыпшына дзiкая Р., шырока распаўсюджаная на прасторах Еўразii, асаблiва ў Пярэд няй Азii, кустарнiк (Rosa pimpi nellifolia, Rosa foetida), што плада носiць на вялiкiх высотах да 3700 м.; 3) рожа эўфемiчная назва хваробы (запаленчае пачырваненне скуры). Р. кветкасiмвал, уведзеная ў культуру ў глыбокай старажытнасцi. Высока цанiлася як крынiца вельмi каштоўнага пахучага алеiку, што да- раўноўваўся да золата i выкарыстоў ваўся ў парфумерыi i народнай меды цыне. Надзвычай прыемны моцны пах, прыгажосць кветак Р. колеру ад снежнабелага да ўсiх адценняў чыр вонага надалi ёй у раслiннай герархii асаблiвы статус высокага гучання: Р. каралева кветак, Р. сiмвал прыго жай жанчыны, а яе калючасць ува сабленне перашкод, што стаяць на шляху да iдэальна высокага, даскана- лага, прыгожага. Р. дала назву коле ру «ружовы», яна наагул цесна звяза на з колернай сiмволiкай. У беларускай народнай традыцыi Р. мае сталы эпiтэт «чырвона», што знайшло выяўленне ў валачобных песнях: «Як гэта рожа, чырвона, прыгожа», або прыпеў: «Зелен явар, чырвон(а) рожа, дуброва!» (Мя дзельскi рн). Архаiчная беларуская назва кветкi «рожа» побач з паз нейшым лiтаратурным варыянтам «ружа» захавалася ў абрадавых пес- нях (кветка i iмя дзяўчыны), у ма гiчных тэкстах замовах (у апошнiх яна абазначае адпаведную хваробу ў чалавека). У замовах Р. перса нiфiкаваная, надзеленая воляй i ха рактарам, але захоўвае i прыкметы раслiны: «Iшла Найсвенча матка чэ раз поле, несла тры рожы ў прыполе. Першая пала, другая прапала, трэцяя сама звяла» або: «Найсвенчая мат ка, кiнь сухую квятку, гэта ёсць сухая рожа...». У беларускай фальклорнай спад чыне, асаблiва ў валачобных песнях, добра вылучаецца роля Р. як сiмвала дзявоцкасцi, хараства, росквiту. Менавiта з Р. параўноўваецца нявес тапаненка: «У гародчыку, на прасот чыку, // Не мак, ружа расцвiтала, // Красна паненка пахаджала»; Р. уваходзiць у сiмвалiчны набор кветак для вянка (вянкоў) маладой, прытым у песнi расшыфроўваецца i сiмволiка кожнай кветкi: «З чырвонай рожы жанiх прыгожы, // Да з рутымяты свёкар багаты, // З усяго зелля на ўсё вяселле». Р. недасягальны ўзор хараства, сама непераўзыдзеная дасканаласць, разам з тым яна садовая раслiна, што расце каля жытла «у гародчыкуча стакольчыку чырвона рожа рас цвiтала», «у гародзе да на пераходзе стаiць ружа чырвоная». Наблiжэнне прыгажосцi дзяўчыны да прыгажосцi Р. можа даць ёй выдатныя жыццёвыя шанцы: «Выйшла паненка тонка, бя ленька, // Тую рожу зашчыкала, // К свайму лiцу раўнавала. // Каб маё лiцо такое стала, // Не пайшла б я нi за кога, // Нi за дваранiна, нi за мешчанiна, // А пайшла б я за такога пана» Дзiкая сваячка каралевыР. шыпшына са сталым эпiтэтам «калю ча» сiмвалiзуе iншы бок жыцця боль, пакуты, адчужанасць, варо жасць: «На сыну пасадзiла чырвону калiну, // На маладой нявесце ка лючу шыпшыну». Яна дараўноўваецца па значэннi да «горкай асiны», тым часам як Р. (у iншых варыянтах дадзенага сюжэ та) выступае знакам пашаны, любовi, ласкi: «На свайго сыночна пасадзiла розу, // На чужу дзяўчыну белую бярозу». Этыялагiчных паданняў пра пахо джанне Р. цi шыпшыны ў беларускай фальклорнай спадчыне не выяўлена.