Интересные ссылки
Только самые лучшие предложения! отдых в Сочи, подробности на нашем сайте!

Ростанi

Увасабленне прасторавай (гарызантальнай) праекцыi мадэлi свету, адзiн з найважнейшых каналаў камунiкацыi з «iншасветам». Найболь шую рытуальную значнасць Р. як «ну лявая», «пачатковая» кропка прасторы набываюць у «крытычныя», «пераход- ныя», паводле мiфалагiчнай свядомас цi, прамежкi часу (буйнейшыя калян дарныя святы: Каляды, Купалле ды iнш.; апоўначы, апоўдні). Так, у Гро дзенскай губ. заклiнальныя юраўскiя песнi выконвалiся на Р., там жа ў не каторых мясцiнах Вiцебшчыны раскладалi купальскае вогнiшча. Як моцны iнфармацыйны канал Р. выкарыстоўваюцца ў разнастайных (як правiла, калядных i купальскiх) варожбах. Апоўначы на Шчадрэц дзяўчаты, выйшаўшы на Р., гукалi: «Доля, доля адгукніся!» Паводле аса цыяцыяў з пачутым (спевы на доб рае жыццё, нехта паехаў да замуж жа i г. д.), прагназавалася будучыня. Неабходнай умовай падобных варож баў на Р. быў шэраг прадпiсанняў, заклiканых нiвеляваць прыкметы культуры i падкрэслiць прыналеж насць чалавека да свету прыроды. На Случчыне у Купальскую ноч, каб да ведацца аб суджаным, «дзеўкi голыя... бягуць на растанцы, становяцца ра кам i зубамi, бы гавяда, рвуць пада рожнiк. Яны з гэтым зеллем моўчкi бя гуць дамоў i кладуцца спаць». Сiтуацыя Р. магла быць змадэля ваная i ў хаце. Так, перад сном на Каляды дзяўчаты (хлопцы) ставiлi пад ложак гаршчок з вадою, паклаў шы на яго лучыну крыжнакрыж. Суджаным лiчыўся той, хто перахо дзiў гэты масток у сне. Пры варажбе на лёс сынасалдата нанач крыжам у куток хаты клалi кавалкi хлеба. Згрызеная луста азначала няшчасце i «старану», дзе яно адбывалася. Камунiкатыўныя функцыi Р. шыро ка выкарыстоўвалiся i ў знахарскай практыцы: гэта месца, дзе ў вынiку да раабмену (ахвярапрынашэння) з «iнша светам» можна ўнікнуць хваробы. На прыклад, каб пазбавiцца ад уплываў нячыстай сiлы, трэба было хлеб, якiм «выкаталi» цела хворага, апоўначы, калi не чуваць нiякiх гукаў, аднесцi на Р., стаць, заклаўшы рукi за спiну «каб не пераксцiцца», i па тры разы на пя рэднюю i бакавую дарогi пакланiцца да зямлi, сказаўшы: «Свят Дабрахот, хлеб соль прымi, а раба божага прасцi». Р. як месца волевыяўлення прад стаўнiкоў сакральнай сферы фiгуруе i ў радзiннай абрадавасцi. Так, калi ў бацькоў часта памiралi дзецi, яны iшлi на Р., каб запрасiць «збожных ку моў» першых выпадковых людзей, нiбыта пасланых Богам. Герой чарад зейнай казкi («Прыгажуняжонка»), таргануўшы за вяроўку на крыжы, што стаяў на Р., атрымлiвае ад Бога жонку, пазней гэткiм жа чынам трап ляе на «той» свет. У той жа час Р. асэнсоўвалiся як месца, цесна звязанае з небяспечнымi прадстаўнiкамi iншасвету нячыс тай сiлай, што выклiкала пэўныя перасцярогi. Выпраўляючыся з дзiцем «да хросту», кумы пакiдалі на Р. ах вяру нячысцiку глiну i соль, што сiмвалiзавала нечалавечую ежу. Па водле фальклорных твораў (легендаў, былiчак, казак), менавiта на Р. адбы ваецца сустрэча чалавека з «нячыс тым» (чортам), а таксама заклю чэнне з iм пагадненняў i хаўрусаў. Ю. Крачкоўскi прыводзiць аповед пра помсту панамару, якi не пусцiў у кар чму душы няхрышчаных дзяцей. З таго часу ў яго заўсёды на Р. лопалiся на бочках абручы. На Р. пакiдалi пры- нясеннi русалкам, хавалi закладных нябожчыкаў. Падобныя вераваннi дазваляюць бачыць у Р. нават цэнтр антысвету, месца надзвычайнай сак- ральнай напругі. Разам з тым Р. як мяжа вёскi, паселiшча ўспрымалiся адпаведна як гранiца свайго, асвоена га, i чужога, невядомага. Дарэчы, да Р. праводзiлiгосця i там жа яго чакалi. Таму Р. сталi месцам сустрэчы чала века з усiмi магчымымi праявамi іншасвету. Сувязь Р. з светам памер лых выяўляецца ў звычаi хаваць ля iх няхрышчаных дзяцей, а таксама вiсельнiкаў ды iншых самазабойцаў. Агульна распаўсюджанай на Бела- русi традыцыяй зяўляецца ўсталя ванне на Р. крыжоў як сродку, што нейтралiзуе патэнцыйную небяспеку гэтага месца для чалавека i соцыуму. Важнае месца займае i матыў трох дарог з цэнтрамкаменем на Р. як iдэя выбару жыццёвага шляху.