Интересные ссылки

Ромб

Адзiн з найбольш распаўсю джаных геаметрычных сакральных сiмвалаў, якi ўвасабляе ўрадлiвасць. Першыя выявы Р. зявiлiся яшчэ ў палеалiце ў Iспанii i Францыi, а на тэрыторыi Украiны вядомыя ў той час выявы ромбападобных меандраў. Палеалiтычныя Р. мелi розныя вары- янты: двайныя (адзiн у другiм), з кропкай усярэдзіне, шэрагi Р., Р., па дзеленыя ўнутры сеткай. Паўторна сiмволiка ў выглядзе Р. зявiлася зноў у неалiце (мастацтва мезалiту вельмi мала вядомае). Распаўсюджваецца i такая разнавiднасць, як Р. з кропкай, якi сiмвалiзаваў зямлю i пасеў. На жы ваце палеалiтычных жаночых стату ек (у тым лiку і тых, што належалі насельнiкам трыпольскай культуры на Украiне) нярэдка пракрэслены Р. або Р., падзелены на чатыры часткi з кропкамi ўнутры. На iншых статуй- ках на тым жа месцы замест Р. ёсць выява змея. Можна меркаваць, што абодва гэтыя сiмвалы абазначалi муж чынскае божышча, якое апладняе ба гiню, мацi ўсяго iснага. У бронзавым веку ў многіх краiнах Р. з мужчын скага сiмвала стаў лiчыцца жаночым. Зафіксаваны беларускi звычай асвя чэння месца, на якiм хацелі будаваць дом. Для гэтага на зямлi рабiўся знак падзеленага крыжнакрыж квадрата з кропкай у кожнай чвэрцi. Магчыма, гэта звязана з уяўленнем пра бога зямлі як апекуна жытла. Разнавiднасцю рамбiчнай сiмволiкi зяўляецца «Р. з кручкамi» (г. зн. Р. з адросткамi па кутах). А. К. Амбраз лi чыць яго сiмвалам урадлiвасцi, якi абазначаў зямлю, раслiну i жанчыну адначасова. А. Голан трактуе Р. як сiмвал зямлi, адросткi як раслiны.