Интересные ссылки

Роды

Народзіны. Зяўленне на свет дзiцяцi як «дару Божага», паслан- ца таго свету («Бог да нас чужаземца прыслаў, ён з далёкiх стран прыбу ваў») афармлялася ў складаны шмат ступенны абрад. Комплекс дзеянняў у час самiх Р. накiроўваўся на паляг чэнне пакутаў парадзiхi i на больш лёгкае зяўленне дзiцяцi. У пры ватнасцi, па аналогii з родавымi шляхамi жанчыны адкрывалiся вок ны, дзверы, засланка, развязвалiся паясы, размыкалiся замкi. Выбар мес ца для Р. прадугледжваў не толькi iзаляцыю парадзiхi ад непажаданых поглядаў, але i арыентаваўся на «вылучаныя месцы» лазню, хлеў, гумно. Пастукваючы нагамi аб падло гу, а венiкам у столь, пераступаючы парог, звярталiся за спрыяннем да хатняга духа i продкаў наагул. Немаўля ў першыя хвiлiны свайго жыцця нават не ўяўлялася паўнацэн ным чалавекам, яно ўжо амаль выдзе- лiлася са сферы чужога, але не было прынята ў свет людзей, i таму патра бавалiся пэўныя рытуалы «пераводу» на гэты свет. Найперш дзiця абмывалi, змываючы ўсё «нечалаве чае», бабкапавiтуха пацiскала носiк, прыгладжвала галоўку, фармуючы ягоны выгляд. Магiчныя дзеяннi, якiя суправаджалi першае купанне дзiцяцi, садзейнiчалi станоўчаму ўплыву на яго лёс i характар: клалi ў ваду грошы i хлеб, каб дзiця было ба гатае, ваду вылiвалi пад вiшню, каб яно расло прыгожым, i г. д. Затым адбываўся наступны акт далучэння да сферы культуры дзiця апраналi, загортвалi ў пялюшку толькі са ста рога бацькоўскага адзення. Бытавала павере, што дзiця не мае полу, i таму знакам полавай iдэнтыфiкацыi быў звычай перавяз ваць пупавiну хлопчыка на прадме це, што сiмвалiзаваў мужчынскi за нятак, на сякеры, а дзяўчынкi адпаведна на верацяне. Як бы замацоўвалi пол дзiцяцi i сiмвалiч ныя дзеяннi з паследам, пасля хлоп чыка яго закопвалi на куце, на га рышчы, а дзяўчынкi ля печы. Гэтым адбывалася i далучэнне нава родка да бацькоўскай хаты. З першых хвiлiн жыцця дзiцяцi iмкнулiся даведацца пра яго будучы ню, меркавалi пра тое з дня тыдня, стану месяца, адзнаках на целе немаўляцi ды інш. Доўгi час за хоўвалiся рэшткi iнстытута «кува ды», калi муж iмiтаваў «роды»: кры чаў, схапiўшыся за жывот, яму давалi лыжку солi, разбiвалi гаршчок на яго пузе i г. д. Акрамя iншага, Р. уяўлялiся як умяшанне сiлаў хаосу ў свет людзей. Самi немаўля i парадзiха лiчылiся «нячыстымi», бо яшчэ 40 дзён захоў валася iх сувязь з iншасветам. Iснавала вялiкая колькасць магiчных захадаў для засцярогi iх ад небяспеч ных i варожых уплываў, у сваю чар гу блiзкiя iм людзi таксама трымалі ся засцерагальных правілаў. Вiдавочная паралель памiж рытуа ламi Р. i смерцi у спосабах палягчэння пакутаў, поглядаў на дзiця i нябож чыка (гл. іх называнне госцем: пра кармленне дзіцяці: «Для мілага гась ця спяку пячэння без касьця» і пра нябожчыка ў галашэннях: «Госьцічак мой ненаглядны, з каторага боку мне цябе ждаць?»), першых рытуалаў пасля гэтых падзей i г. д. Агульнай стратэгiяй Р. было па збаўленне дзiцяцi прыродных якас цяў i надзяленне яго культурнымi рысамi i прыкметамi. А ўласна на родзiны, зяўленне новага чалавека сiмвалiчна прыпадабняліся перша пачатковаму акту тварэння свету.