Интересные ссылки

Родавы

Каптурык, знак шчаслiвай долi, радзiцца ў iм, па водле беларускiх уяўленняў, тое, што «в сорочке родиться» ў рускiх. Народжа наму ў чапцы лёсам даравалася бяспе ка i доўгае жыццё, калi плеўку, што пак рывала галоўку пры нараджэннi, высушыць i насiць на сабе ў шкаплер цы як амулет. Колькi будзе «чапец» на чалавеку, столькi i будзе засцерагаць яго. Такое вераванне дайшло да нашых дзён (зафiксавана ў Валожынскiм рне ў 1985 г.), першая пiсьмовая нататка пра яго сягае аж ХI ст. i прымяркоўва ецца да жыцця славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея, доўгае i гераiчнае княжанне якога выклiкала ў сучаснiкаў i нашчадкаў прымхлiвае здзiўленне i захапленне. У Iпацеўскiм спiсе летапiсу гаворыцца, што мацi на радзiла яго ад «волхвования», з чапцом на галоўцы, i валхвы сказалi мацi, каб той чапец сын насiў заўсёды на сабе. Князь гэта выканаў, затое нелiтасцiвы быў у бiтвах, не баяўся крывi (вiдаць, быў спакойны за сваё жыццё). 45га довае валадаранне Усяслава мела важ нае значэнне для кансалiдацыi беларус кай нацыi, для фармавання традыцый незалежнасцi народа. Нават натураль ная смерць старога князя была найда кладнейшым чынам зафiксавана ў летапiсах, дзе пад 1101 годам натуец ца: «В лето 6609 (1101) преставился Все слав Полотский князь, месяца априля в 14 день, в 9 час дня в среду». Верагод на, што шчаслiва народжаны «ў чапцы» князь рабiў уражанне на сучаснiкаў, што ён несмяротны.