Интересные ссылки

Род

Cукупнасць людзей, звязаных кроўнымi повязямi, паходжаннем ад аднаго продка па бацькоўскай цi ма цярынскай лiнii, з агульным родавым найменнем, аснова сацыяльнай арганi зацыi абшчыннародавага грамадства на грунце валодання агульнай маёмас цю, роўнасцi ўсiх яго супольнікаў, узаемадапамогi, самакiравання i iнш. Персанiфiкацыя Р., культ Р. у сла вянязычнікаў прачытваецца толькi па трактатах хрысцiянскiх аўтараў, якiя гнеўна паграмлялi рэшткi гэтых вераванняў i культаў, звязаных з узнаў леннем родавага калектыву («То ти не Род, седе на воздусе, мечеть на землю груды и в том рожаются дети», таму што «Всем бо есть творец Бог, а не Род»). З гэтых самых крынiц вынiкае, што Рода i парадзіх ушаноўвалi сцiплымi ахвяраваннямi хлеба, кашы, сыру ды мёду, праводзiлi рытуальныя пiры. Лiчыцца, што культ Рода i па радзіх сфармаваўся раней за культ Перуна i iншых вярхоўных бостваў як славян, так i iншых iндаеўрапейскiх народаў «се же словене начали тра пезу ставити Роду и рожаницам пре же Перуна, бога их». Рода i парадзіх хрысцiянскiя прапаведнiкi мелі за iдалаў, г. зн. персанажаў паганскага пантэона. У беларускай традыцыйнай творчасцi вобраз Р. ужываецца даволi часта як увасабленне Радзiмы, Баць каўшчыны, родных людзей, разам з тым як шчаслiвага стану, а «бяз родны» азначаў тое, што і «бяздоль- ны», «нешчаслiвы». Адно з агульных месцаў у народнай лiрыцы выму шанае расстанне з Р. (роднымi людзьмi, сваякамi) i звязаныя з гэтым настроi журбы: «Я, малада, журыла ся, // Што ад роду адбiлася, // Што ад роду, ад радзiмы, // Цяжка жыцi на чужбiне». Чалавек лiчыў сябе неад лучнай часткай свайго Р., вялiкiм, слаўным Р. ён ганарыўся: «А я роду вялiкага, // А бацькі багатага». У фальклоры iснуюць матывы, зас наваныя на супрацьлеглай ацэнцы кроўных сувязяў забiтага малойца найбольш аплакваюць мацi, сястра, а жонка толькi крыху гэта першая сiтуацыя, i другая, калi мiлы, мiлая важней за ўсю радзiну. Так, удава, ра туючыся ад татар (познi матыў), па чарзе звяртаецца да ўсiх сямейнi каў бацькi, мацi, брата, сястры, нiхто не прызнае яе «сваiм родам», раднёй, толькi мiлы прызнае i аказ вае дапамогу.