Интересные ссылки

Рог

Частка цела жывёлы, якая сiмвалiзуе ў мiфалогii моц, абароне насць. Гэта ўвасоблена ў прымаўцы: «Каб бог даў свiннi рогi, то яна б i свет перавярнула». У людзей старажыт ных цывiлiзацый Р. упрыгожвалi га лаўныя ўборы як мужчын, так i жан чын. Адсюль, магчыма, беларускiя жаночыя рагатыя галаўныя ўборы. Акрамя гэтага, Р. былi звязаныя з дэманалагiчнай сiмволiкай: яны складалi неадемную частку аблiчча нячысцiка, якая не знiкала пры пе ратварэннях. Размешчаныя на гала ве цара вужоў рожкі зяўляюцца цудадзейным сродкам, якi дазваляе таму, хто яго здабудзе, праходзiць скрозь усякія замкi i запоры. Каб iх здабыць, трэба ўдарыць адзiн раз паплiскаю па клубку вужоў, што абвiлiся вакол цара. Р. выступае так сама як падацель багацця (казка «З рога ўсяго многа»). Р.рытон (чара, зробленая з Р. жы вёлы) выкарыстоўваўся для вiна ў час пажадання дастатку i працвiтання супляменнiкам. Р.рытон знойдзены ў кургане Чорная магiла Х ст. блізу Чарнiгава. Абрысы Р.рытонаў су стракаюцца на скульптурных выявах паганскiх iдалаў на абшарах Еўразii, у тым лiку ёсць i на сусветна вядомым Збруцкiм iдале. Звычайна боства (iдал) трымае Р. у руцэ (у правай, зрэдку ў левай). Усе iдалы з рытонамi зяўляюцца боствамi патронамi ўрадлiвасцi i дастатку. Р.рытон таксама характэрная дэталь для тарэўтыкi i металапластыкi (вядомы на яцвяжскай падвесцыамулеце). Блізу в. Сцебiракi Вiлейскага рна ёсць два камянi з выявамi рытонаў.