Интересные ссылки

Раслiны

Паводле мiфiчных падан няў, многiя Р. маглi мець заключаную ў сабе чалавечую душу (вынiк мета марфозы чалавека i дрэва, параўн. у галашэннях: «Яблычка маё садовае! Чаго ж ты не сазрэўшы адкацiлася»), адсюль i незвычайныя ўласцiвасцi асобных Р., гаючасць iх частак (лiсцяў, кветак, каранёў), спажыўнасць (пла доў, соку), прыдатнасць у штодзённым жыццi i ў магiчнаабрадавай практы- цы. Р., як i людзi, уяўлялiся носьбiтамi жаночага i мужчынскага пачаткаў, што адбiлася ў iх назвах, яны станавiлiся атрыбутамi розных бо стваў, паэтызавалiся. Гаспадарчае выкарыстанне Р. i iх рытуальнакультавая роля ў трады цыйнай культуры беларусаў вельмi блiзка супадае з адпаведнымi ролямi iх у іншых iндаеўрапейцаў, а некато рыя Р., што займаюць прыкметнае месца ў нашай духоўнай спадчыне, не маюць адпаведных рэалiяў у сучасным прыродным асяроддзi. Вылучанымi, надзеленымi асаблiвымi якасцямi i ролямi ў культавай магiчнарытуаль най практыцы ў беларускай духоўнай спадчыне, як i ў культуры iнда еўрапейцаў, зяўляюцца шматлiкiя вiды Р., у тым лiку дуб, бяроза, вярба, асiна, хвоя, цiс, а таксама культурныя Р.: яблыня, вiшня, вiнаград («вiно»), злакi: ячмень, жыта, пшанiца, про са, авёс ды яшчэ лён, каноплi. Вiнаград, явар, цiс ды iнш. улюбё ныя i пашыраныя вобразы, сiмвалы беларускай вуснапаэтычнай твор часцi захавалiся як спадчына мiну лага жыцця ў iншых прыродных умо вах, бо ў гiстарычныя часы ў прыродзе Беларусi гэтыя Р. адсутнiчалi. Амаль усе згаданыя Р. i шэраг iншых маюць этыялагiчныя мiфы, прыгожыя i кра нальныя аповеды пра гiсторыю iх утварэння, зяўлення на свет, якiя спрыяюць выхаванню разумнага за хавання чалавека ў прыродзе, экалагiчнай дысцыплiны. Паколькi большасць мiфаў тлумачыць пахо джанне вылучаных Р. ад чалавека праз закляцце, перакiдванне, у вынiку гвалтоўнай смерцi (забойства) i iншых прычын метамарфозы, то i ўспрыняц це iх чалавекам было асаблiвым, аб умоўленым iх гiсторыяй. Праз сувязь са светам людзей наладжвалася сувязь Р. i са светам бостваў, абагоўленых стыхiяў, нябесных свяцiлаў i да т. п. Так, дуб у iндаеўрапейскай традыцыi належаў богу нябеснага агню Пе руну. У дубровах рабiлiся свяцiлiшчы гэтага бога, падтрымлiваўся там няз гасны агонь, выконвалiся адпавед ныя абрады. У «Хронiцы літоўскай, жамойцкай i рускай» ёсць згадкі пра тое, што ў гонар Перуна палілі агонь з дубовых дроў. Антыподу Перуна Яшчару, Змею, Вялесу (Воласу) пры свячаўся арэшнiк, па арэшнiку нiколi не бiў Пярун, як бы прызнаючы па дзел на сферы ўплыву, хоць лi чылася, што маланка «палiла» арэхi (калi арэхi былi пашкоджаныя, чор ныя ўсярэдзіне). Раслiнныя мужчынскiя i жаночыя вобразы ўтваралi пары: дуб з бяроз кай, явар з бярозкай, з лiпай, явар з калiнай ды iнш. Сiратлiвай пакiнутай жонкай заставалася рабiна, пракля тым дрэвам, звязаным з нячыстай сiлай, уяўлялася асiна, на iншыя Р. ускладвалiся ахоўныя, лекавыя фун кцыi, iм надавалася роля магiчных атрыбутаў, абярэгаў ды iнш. (крапiва, чартапалох, ядловец, розныя травы, зёлкi, кветкi з лекавымi ўласцiвасцямi ды iнш.). Р. выкарыстоўвалiся ў ва ражбе (багаткi i вяночкi з кветак у Купальскую ноч, дзявочыя кветкавыя садкi, трыпутнiк i iнш.). У раслiнным свеце нашы продкi бачылi як бы адбiткi ўласных сямей ных родавых повязяў, значэнняў, герархiяў: «У маёй староначцы чаты ры сады: // У адным жа садзiку залё ны ягор, // А ў другiм жа садзiку бела яблынка, // А ў трэцiм жа садзiку зя лёны дубы, // А ў чацвёртым садзiку белы вiшанькi. // Зялёны ягор то татулька мой, // А бела яблынка матулька мая, // Зялёны дубы брацейкi мае, // Белы вiшанькi ся стрыцы мае» (Арх. Вiцебскага пед iнстытута). Космас сямi, такім чы нам, паказваецца праз раслiнныя вобразы, размеркаваныя ў чатырох баковай прасторы (чатырох садах). Станоўчай семантыкай надзяляюц ца Р. зялёныя, свежыя ў процiлегласць сухiм i голым, якiмi забаранялася сця баць як жывёлу, так i чалавека. Калi ж напхаць карову «сырой» (г. зн. зялё най) галінкай, у яе павялiчацца надоi. Сцёбанне Р. як прадукавальны i ў пэў най ступенi абарончы запабег асаблiва яскравы ў звычаях з вербнай галiнкай у Вербную нядзелю. Свежымi Р. упры гожвалi хату i падворе на Тройцу, што прызвана было не толькi магiчна ўплываць на дабрабыт, плоднасць i ўраджайнасць, але i абараняць сялiбу ад шкодных уплываў. Свежыя Р. выка рыстоўвалiся для ўбору цэнтральных персанажаў некаторых абрадаў Кус та, Русалкi. Р. як матэрыял для вы рабу рытуальнага сiмвала задзей нiчаны ў купальскiх звычаях (параўн. пудзiла «ведзьмы» ў выглядзе пучка травы), у канцы абраду Р. знiшчалiся або, як у выпадку з вянком Русалкi, прыносiлiся на гарод. Зяўленне пер шай лiстоты на дрэвах пазначала па чатак сапраўднай вясны, «таму пер шы гром i першае «куку» зязюлi на голы лес» варажылi на галодны i не шчаслiвы год. Да таго на Магiлёў шчыне да зяўлення першай лiстоты забаранялася спяваць вяснянкi. Такiм чынам, свет Р. рознабакова адлюстроўваецца ў свядомасцi лю дзей, адбiваецца на ўсiм iх жыццi, у мiфалагiчнай творчасцi i магiчнары туальнай дзейнасцi. Вобразы Р. у характары сiмвалаў цi эстэтычных узораў шырока ўключаюцца ў трады цыйную вуснапаэтычную творчасць, надаючы ёй глыбокую змястоўнасць i хараство. Гл. таксама Дрэвы.