Интересные ссылки

Асiлкi

мiфалагiчныя iстоты не звычайнай сiлы і антрапаморфнага аблічча. Як i волаты, былі «такiя велiзарныя, бы дуб». Але ў адрознен не ад волатаў, з якiмi звязваюць узнiкненне курганоўвалатовак, ле генды падаюць асiлкаў як жыхароў гарадзiшчаў. Часам згадваецца, што А., якiя жылi на розных гарадзiшчах або на розных берагах ракi, «маглi перакiдваць адзiн да аднаго стопу довыя камянi i лавіць iх на ляту, як мяч». Часам замест камянёў называ юцца сякеры або млынавыя жорны. Са Случчыны вядомая казка пра тое, як асiлак разбiвае булавой каменную сцяну, за якой пакутавалi выкра дзеныя цмокам людзi. У iншых каз ках цар Гром, як i А., разбiвае камянi i дрэвы. У адной з легендаў магутны А. раструшчыў вялiкiм мо латам вялiзны камень, а ў казках кiнутая ўверх булава А. «гудзе ў небе, бы гром грымiць». Такiм чы нам, А. у фальклоры асацыююцца з каменем, каменнымi жорнамi, сякерамi, громам, г. зн. з атрыбутамi бога навальнiцы. Ад назвы каменнай прылады, якою ў старажытнасцi вы красалi агонь, паходзiць слова «ася лок» «тачыльны камень», а таксама стараславянскае «осла» i падобныя да iх назвы каменя ў iншых iндаеў рапейскiх мовах. Са словамi «осла», «аселак» мовазнаўцы звязваюць этымалогiю слова «асiлак». Ёсць пад ставы меркаваць, што А. уяўлялi разнавiднасць велiканаў, звязаных з Перуном. У старажытнагрэцкай мiфа логii алiмпiйскiм багам папярэднiчалi гiганты i тытаны, з якiмi ў пэўнай ступенi можна параўнаць волатаў i асiлкаў.