Интересные ссылки

Раса

Атмасферная зява, у народных паданнях і вераваннях сакралізаваная і апаэтызаваная як «раса божая кра са», паводле народных уяўленняў, ува сабленне зямнога спору (здароўя, урадлiвасцi, прадуктыўнасцi), абект ушанавання i прадмет магiчных прак тык. Яе зяўленне прыпісвалася дзеян- ням вышэйшых сіл (параўн. у загад ках: «Iшла панна (зара) уначы, згубіла ключы» з адгадкай «раса»). У бела рускiм фальклоры Р. можа фiгураваць як «слёза зямлiматкi», каторая плача, просячы Бога багатага ўраджаю, як «сок зямлі», які сілкуе расліны, як «пот» зямлi, што выступае ад яе вялi кай працы, цi проста як дар Бога, якiм зямля, калi няма дажджоў, наталяе смагу. Беларусы лічылі Р. «божай вільгаццю», што абмывае і ачышчае зямлю. Сяляне стараліся ўмывацца Р., праціраць ёю вочы, абмываць хворыя месцы. Найтрывалыя эпітэты Р. у фальклоры «залатая», «срэбная», «юрева», «малочная», «зямчужная», «мядзвяная», «божая». Р. можа быць жыццядайная і шка даносная. Першая гэта «юраўская» Р. Купальская або «малочная» Р. можа быць як жыццядайнай, так і шкаданоснай. Шкоднай (асабліва для хатняй жывёлы) яна становіцца пад уздзеяннем ведзьмаў. Каб распазнаць такую шкодную Р., знахаркі на ноч вывешваюць анучку і раніцай кашту юць яе на смак. Калі яна саладкава тая (адкуль «мядзвяная раса»), зна чыць, ведзьмы паспелі яе папсаваць і выганяць статак на пашу нельга, па куль не ападзе Р.: іначай або ў мала цэ зявіцца кроў, або жывёліна моцна захварэе. «Расiстасць» зямлi зяўлялася най важнейшай прыкметай абуджэння яе ўрадлiвасцi (прадукцыйнасцi) пасля зiмовага сезону. Верылі, што на Юре сам святы Юря насылае асаблівыя Р., якія ахоўваюць скаціну ўлетку ад звя роў, змеяў, жамяры і адначасова ад нутраных хваробаў. Прычым зяўлен не Р. на зямлi iнтэрпрэтавалася як ап ладненне апошняй Ярылам (хрыс цiянскi заменнiк св. Юря), богам, цесна звязаным з iдэяй плоднасцi, з веснавой сексуальнай энергiяй. Сю жэт апладнення зямлi ЯрыламЮрем асаблiва распаўсюджаны ў «юраўскiх» песнях, што выконвалiся падчас ад найменнага свята (23 красавіка н. ст.): «Юры, уставай рана, // Адмыкай зям лю, // Выпускай расу // На цёплае лета, // На буйное жыта». Наагул юраўская Р. паэтычна абагуліла ідэю пачатку вегетатыўнага сезону, ідэю вясны і ўрадлівасцi. На «юраўскую» Р. абавяз кова выганялi хатнюю жывёлу (кароў, коней), каб яна была «спасная» (г. зн. добра пасвiлася; была здаровая ўвесь год). У гэты ж дзень гаспадар выпраў ляўся «на Р.» аглядаць сваё жыта i засцерагчы яго ад усялякай шкоды з дапамогай велiкодных костак, яйка або галiнак вярбы, што захоўвалiся ад Вербнiцы. Назва ранішняга рытуальнага вы хаду на Р. на Юре перайшла і на ўвесь абрадавы цырыманіял гэтага дня «свята Юря называецца расу таптаць: старыя замужнія жанчыны з ежай і гарэлкай ідуць у поле цi лес для пэўных абрадавых дзеяў», якія па лягалі ў качаннi, умываннi юраўскай Р. ля або на жытнёвых палетках, су месным пачастунку i выкананнi юраўскiх песняў. Параўн. у замове: «Божа Мацi па расе хадзiла. Расу са бірае маёй кароўцы споры надзя ляе». «Топчуць Р.» у валачобных пес нях і галоўныя веснавыя апекуны земляроба сам св. Юря або св. Міко- ла («А святы Мікола да і сам ідзе, // Урасіўшыся, умачыўшыся // Я па полі хадзіў, я жыцечка радзіў»). Найбольшымi магiчнымi здоль насцямi Р. валодала ў перыяд вышэй шага вегетатыўнага росквiту прыроды: ад св. Юря да Купалля (2324 чэрве ня н. ст.). Цікава, што і само Купалле на Беларусі і ў Літве называлася яшчэ Раса (Rasа). Менавiта ў гэты час Р. мела выразныя ачышчальныя функцыi. Лiчылася, што ўмыванне Р. на досвiтку засцерагае ад скураных хваробаў i галаўнога болю, вылечвае бяльмо на воку i «рожу». Калi ж улет ку хадзiць басанож па Р., то чалавек мусiць быць здаровы на працягу ўсяго года. Павере сцвярджае, што даўней, калi намачыць цадзілку ў купальскай Р., з яе лілося сапраўднае малако. У той жа час Р. актыўна выкары стоўвалася ў шкаданоснай магii. Крадзеж ведзьмамi Р. з палеткаў цi пашы разглядаўся як крадзеж «спо- ру» з жыта цi адабранне прадук тыўнасцi ў кароў. Так, на Юре (Ку палле) ведзьмы, каб павялiчыць удойнасць сваiх кароў за кошт iншых, да ўсходу Сонца збiралi кавалкам па латна Р. на чужых межах, затым выцiскалi яе i давалi пiць сваёй скацiне (Палессе). Абiраючы Траец кай (Купальскай) ноччу Р. з жытнё вых палеткаў, ведзьмы такiм чынам адбiралi ўраджай (Гродзенская губ.). Месца, дзе адсутнiчала ранкам Р. (была адабраная чараўнiцай), разгля далася як «мёртвае», пазбаўленае жыццёвых сiлаў i таму вельмi небяс печнае для чалавека, якi, перайшоў шы праз яго, мог цяжка захварэць. З другога боку, страсанне гаспада ром Р. з мяжы на палетках слугавала i выкрыццю самiх ведзьмаў, якiя, сту пiўшы на такое месца, падалi долу i не маглi ўзняцца без старонняй дапамогi. У выпадку ж страты (праз чары) малака каровай Р. выступала ў якасцi рэпрадуктыўнага сродку: каб вярнуць удойнасць, патрэбна было цадзiлкай, змочанай майскай Р., вы мыць даёнку. У структуры Сусвету Р. цесна звя заная са сферай нябеснай i зямной вiльгацi па прынцыпе спалучаных судзінаў. Так, паводле народных уяў ленняў i прыкмет, Бог дае Р., калi няма дажджу, а Р. у сваю чаргу адсутнiчае на зямлi перад ападкамi. Р., якая сабралася на кавалку воўны, пакiнутым на ноч пад гаршком, зяў лялася паказальнiкам удалага месца для рыцця калодзежа. Як адна з iпастасяў веры i маючы сувязь не толькі з нябеснай, але i хта нiчнай сферай, Р. выкарыстоўвалася ў шэрагу аперацыяў па пераадоленнi мяжы памiж «гэтым» i «тым» светам. Так, ведзьмы, сабраўшы купальскую Р., варылi яе ў гаршчочку на асiнавых дровах i, спажыўшы, мелi магчымасць лётаць на Лысую гару (Зах. Беларусь). У той жа час трохразавае купанне ў святаянскай Р., зробленае на пшанiч ным (жытнёвым) полi, гарантавала дзяўчыне прарочы сон аб яе долi. Беларускія ўяўленні захавалі веру ў мужчынскую, апладняльную моц Р. Выраз «атрасаць расу» шыфраваў лю боўныя дачыненні, а ў жніўнай песні Р. «валы зядуць гараць будуць, дзеўкi сапюць гуляць будуць». На агул фразеалагiчная адзiнка «таптаць расу» набыла значэнне «жыць». У фальклорных тэкстах Р. асацыюецца са слязьмі. Слова «раса» сталася асновай для ўтварэння назоваў розных раслінаў, так ці іначай з ёю звязаных: расічка, расанкі (святаяннік) і некаторых іншых.