Интересные ссылки

Рака

Элемент ландшафтавага коду традыцыйнай мадэлі свету. Р. высту пае ў якасцi стрыжня сусвету, што пранiзвае верхнi, сярэднi i нiжнi свет. Вобраз Р. адыгрывае значную ролю ў казачных матывах (вогненная Р., якая аддзяляе свет мёртвых ад свету жывых; малочная Р. з кiсельнымi бе рагамi; Р., якую капалi звяры i птушкi; Р. з мёду, вiна ды iнш.). Шматлiкiя паданнi пра Дняпро, Заходнюю Дзвiну i iншыя Р., у тым лiку i пра невялiкiя рэчкi: у Р. зата нуў воз грошай, нехта згубiў у Р. шап ку (часцей за ўсё швед, француз, На палеон, Кацярына). У Жыткавiчах існуе паданне, што ў Р. затануў сын адной царыцы. Яна закляла Р., i ад той застаўся толькi невялiкi след. У Ваўкавыску цыганка закляла Р. Не тупу за тое, што ўтапіўся яе сын, i Р. знікла. У Беларусi яшчэ ў XIXXX ст. быў распаўсюджаны абрад «арання ракi» як сродак барацьбы з засухай. Жан чыны ўпрагалiся ў саху i хадзiлi па Р. (па беразе Р.).