Интересные ссылки

Рак

Бяскрыўдная карысная iстота, з даўнiх часоў залiчаная да хтанiчнага свету, стала абектам пагарды, кпiнак, насмiхання. Пра яго казалi, што ў яго вочы ззаду, не так як ва ўсiх жывёл. Апавяданнi пра Р., створаныя з мэтай тлумачэння асаблiвасцяў жывёлiны, нясуць у сабе элемент легкаважнага стаўлення да Р., набываюць анекда- тычнае гучанне. Паводле паданняў, калi бог раздаваў жывёлам вочы, усе такiя прыгожыя, каляровыя, выраз ныя, Р. корпаўся ў карчах i на разда чу прыпоўз пазней за ўсiх, калi засталiся адны маленькiя чорненькiя, што бог i прапанаваў Р. Расчараваны Р. хацеў зусiм адмовiцца ад такога дару i груба, са злосцю адказаў богу, як гэта робяць пры сварцы: «У с iх уваткнi!» Бог iронii не прыняў i зрабiў, як было сказана. Iснуюць таксама цiкавыя песнi пра сватанне Р. да жабы, прытым яны папракаюць адзін аднаго недахопамi: «У цябе, жаба, пуза раба. // У цябе, рача, вочы ў с». У Р. перакiдваецца чорт, ха ваючыся ад Перуна пад вадой. Такi Р.пярэварацень мае чырвоныя вочы, такога Р. не елi. Разам з тым абсмяя- ны, пагарджаны Р. можа быць цудоў ным (чароўным) памочнікам чалаве ка ў выпрабаваннях на сталасць, калi той спагадлiва да яго паставiўся, як i да iншых слабых iстот, што адлюст равана ў чарадзейных казках. У ка зачным эпасе сустракаецца і гэткі персанаж, як цар Р. Хабёр, які меў за латыя клюшні і вочы.