Интересные ссылки

Рай

Месца, дзе знахо дзiлiся першыя створаныя Богам людзi i куды накiроўваюцца пасля смерцi праведнiкi. Р. адзін з най старажытнейшых сакральных локу саў паганскага свету. Для беларусаў уласцiва класiчная, найстаражытная канцэпцыя Р. як сада, у якiм «заўж ды шмат усяго, што толькi душа пры мае», заўсёды цёпла, бо стаiць вечнае лета. У гарызантальнай плоскасцi, на зямлi, Р. лакалiзуецца ў сiстэме апазiцыi «блiзка далёка»: ён мес цiцца «дзесь вельмi далёка на зямлi, за гарамi да за марамi». Першапачаткова ў Р. жылi Адам i створаная з яго рабра Ева, прычым стварэнне жанчыны адбылося за яго межамi. У Р. Адам i Ева паспрабавалi вiнаграду («аггал падкасаўся к Еве i змусiў яе») з «непаказанага дрэва», якi яны не здолелi праглынуць i якi да нашага часу сядзiць у чалавека кос тачкай у горле. Паводле iншай версii, Адам паспрабаваў у Р. «лiхое яблы ка», ад чаго ў мужчын дагэтуль «з гор ла тырчыць гегаўка». Характэрна, што мiфема адведвання забароннага плода iншым разам не звязваецца наўпрост з грэхападзеннем; часцей жа кажуць, што чалавек саграшыў i быў выгнаны з Р. Першыя людзi мелi спецыфiчны выгляд: iх цела было пакрыта цвёрдаю «шкарупаю» цi на агул iх скура была падобная на пазногцi; пасля саграшэння i выгнан ня з Р. гэтая абалонка злезла, застаў шыся толькi як пазногцi на руках. Другое ўяўленне пра Р. звязана з месцам, дзе знаходзяцца душы пра веднiкаў, святых. Яго прасторавая лакалiзацыя звязаная з воссю «верх нiз», ён знаходзiцца «ўгары там, каля яснага сонейка, дзесь на паўднi, куды й птушкi лятуць у вырай». У беларускiх паданнях існуе iдэя страчанага Р.: людзi просяць Бога вярнуць iх назад, у Р. Тады Бог даў магчымасць людзям снiць, што яны зноў у Р.; людзi, здагадаўшыся пра гэта, прыйшлi да высновы, што калi чалавек спiць, дык душа выходзiць з цела. Тут складанае пытанне аб наведваннi Р. пры жыццi развязваец ца праз традыцыйны анiмiстычны дыскурс: наведванне Р. анiмiстычным двайнiком падчас сну. Такое развя занне праблемы сакральнага кантак ту знаходзiць аналагi ў медытацый най практыцы брахманiзму, iндуiзму, будызму; у шаманiзме; прыжыццёвае падарожжа ў Р. у сувязi з субстанцы янальнай спецыфiкай матэрыяльнай арганiзацыi душы прызнавалася раннехрысцiянскiмi тэолагамi. Характэрнай рысай беларускай мiфалогii зяўляецца злучэнне Р. зям нога i нябеснага. Гэтая мiфалагема яс крава прадстаўлена ў мiфе аб Р. вы раю месцы на зямлi, дзе раней быў Р., а цяпер жывуць птушкi (туды яны пад апякунствам Бога ляцяць зiмой у вырай), а таксама святыя людзi, анёлы. З вяртаннем страчанага Р. звязаны замкнёнацыклiчны рух мiфалагiчнага часу, жыцця. Так Бог абяцаў людзям, што калi яны не будуць грашыць, дык па смерцi вернуцца ў Р., дзе будуць жыць разам з iм: кола чалавечай гiс торыi замкнецца людзi зноў зробяц ца шчаслiвымi i несмяротнымi.