Интересные ссылки

Разрыў-трава

Магічнае зелле, з дапамогай якога нібыта можна ада мкнуць любыя замкі. Дзеля гэтага трэба было закласці Р.т. пад разрэ заную на руцэ скуру і, прыклаўшы трыпутнік, загаіць рану, пасля чаго чалавек набываў здольнасць пры дак рананні да замкоў адчыняць іх. Р.т. можа плысці супраць плыні вады. Р.т. ведаюць розныя птушкі. Яе ўжывае дзяцел, таму, каб здабыць яе, трэба аб гарадзіць яго гняздо асінавымі прут камі, і ён прынясе тую траву. Знай шоўшы гняздо іншых вешчых птушак (сарокі, савы, сойкі), замазва юць глінаю адтуліну, каб птушка не здолела да яго прабрацца, і пад тым дрэвам рассцілаюць абрус, схаваўшы ся пад ім. У сваім імкненні вызваліць птушанятаў птушка паляціць па Р.т. Пасля прыкладвання яе да гнязда за мазка адваліцца і разам з ёю ўпадзе на абрус Р.т. Падобнае, казалі, мож на зрабіць і з вожыкам: абгарадзіўшы яго гняздо калкамі, трэба чакаць, калі ён прынясе зелле, ад якога калкі па вылазяць.