Интересные ссылки

Разбойнiк

рабаўнік, вобраз бе ларускага фальклору i мiкратапанi мiчных паданняў. Эпiчны вобраз Р. вельмi папулярны ў сярэднявечных паданнях аб заснаваннi беларускiх га радоў. Так, паданнi сцвяржаюць, што назва Менска пайшла ад імя Р. Мя неска (Менеска); Ваўкавыска ад спалучэння iмёнаў забiтых тут Р. Во лака i Вiзэка; Магiлёва ад «магiлы льва», дзе пахаваны Р. Машэка; Брагiна ад фразы «бра гiнь» («брат, прападай»), якую сказаў адзiн з Р., забiўшы другога. Iмёны Р. у некато рых выпадках прывязаны праз «на родную этымалогiю» да наймення го рада. Гэта вельмi добра бачна, калi мы ведаем сапраўднае паходжанне назвы горада, як, напрыклад, у выпадку з Менскам, назву якому дала рака Мен ка, і сведчыць аб дастаткова познiх, сярэднявечных умовах узнiкнення гэ тых легендарных вобразаў. Шмат мясцовых назоваў паданні таксама звязваюць з дзейнасцю Р. Так, пра гару Гарадок блізу в. Марцiнаўка на Чэрвеньшчыне распа вядаюць, што яна была ўзведзена Р. i яны стала там жылi. Памiж вёскамi Ясны Лес i Сялiбка Бабруйскага рна ёсць пячора пад назвай Архiпава Хат ка. Паводле падання, тут жыў Р. Архiп са сваёй шайкай з 12 чалавек, i яны рабавалi паноў. Падобнае падан не існуе i пра пячору пад дубам ва ўрочышчы Пацерабы памiж вёскамi Буда, Лазовiчы i Вязаўка Кiраўскага рна. У гэтай пячоры нiбыта хавалiся Р. Такiя паданнi вядомыя i ў iншых мясцiнах. Ёсць згадкi пра лес пад на звай Татарка, нібыта там жыла раз бойнiцататарка. Яна забiвала лю дзей, якiя праязджалi тут. Потым адзiн жаўнер забiў разбойнiцу, i яна расцяклася смалой.