Интересные ссылки

Радзiмiчы

Племя, якое жыло на рацэ Сож i на паўднёвым усходзе су часнай Беларусi. «Аповесць мiнулых гадоў» данесла да нас урыўкi некато рых звязаных з Р. паданняў, якiя iснавалi ў кожнага племенi. Гэта па данне аб першапродку племенi Радзiме i прымаўка, якая склалася пасля паразы Р. у вайне з Кiевам: «Пiшчанцы (частка племенi Р., што жыла на рацэ Пiшчане) ад воўчага хваста бегаюць» (Воўчы Хвост ва явода кiеўскага князя Уладзiмiра Святаславiча). Акрамя гэтага, у «Аповесцi» да статкова падрабязна i яскрава апiс ваюцца паганскiя звычаi Р., прычым летапiсец спрабуе паказаць iх дзiкун ства ў параўнаннi з хрысцiянскiмi звычаямi: «А радзiмiчы, вяцiчы i се веране мелi агульны звычай: жылi ў лесе, як і ўсе звяры, елi ўсё нячыстае i срамасловiлi пры бацьках i пры ня вестках, i шлюбаў у iх не было, але ладзiлiся iгрышчы памiж вёскамi, i сыходзiлiся на гэтыя iгрышчы, на пляскi i на ўсялякiя дябальскія песнi, i тут выкрадалi сабе жонак па дамо ве з iмi; мелi ж па дзве i па тры жонкi. I калi хто памiраў, тады спраўлялi па iм трызну, а потым рабiлi вялiкае вог нiшча i клалi на гэтае вогнiшча памер лага, i спальвалi, а пасля, сабраўшы косткi, укладалi iх у невялiчкую судзiну i ставiлi на стаўпах уздоўж дарог, як гэта робяць i цяпер вяцiчы. Гэтага ж звычаю трымалiся i крывiчы, i iншыя паганцы, няведаючы закона Божага, але самi сабе ўсталёўваючы закон».