Интересные ссылки

Радзiмец

Падучка, эпiлйпсiя, хвароба, а таксама дэман, якi, тра пiўшы ў чалавека, «кiдаў» яго на зям лю i прыносіў невыносныя пакуты. У XIX ст. дзiцячыя паралюшы, якiя суправаджалiся эпiлептычнымi пры падкамi, як прыродныя, так i атры маныя падчас родаў, зява вельмi пашыраная: «У чалавека хоць адзiн радзiмец бываець, чалавек без радзiм ца не памiраець». Адсюль i найменне хваробы радзiмая, дзецкая, мала дзенец ды iнш. Адсутнасць сталых уяў ленняў пра этыялогiю хваробы, эма цыйна няпростае ўспрыманне яе праяваў i амаль адсутнасць поўнага вылечвання дарослых прадвызначыла паралельнае iснаванне ў складзе най менняў эпiтэтаўмаркёраў «божы» i «чорны, лiхi»: божа слабасць, чорная немач, лiхая хвароба ды iнш. З народнамедыцынскiх захадаў вы лучаюцца дзеяннi, накiраваныя на ка мунiкацыю з самiм хваробатворным дэманам: хворага паiлi соллю з мёдам са словамi: «Якi ты пан, такая табе чэсць»; клалi дзiця пад ночвы i бiлi над iм гаршчок, каб перапалохаць Р.; «калi радзiмчык зяўляўся ў госцi, трэба хут чэй высадзiць дзiця за акно. Ра дзiмчык, пачуўшы за акном яго крык, пойдзе шукаць дзiця, а пакуль ён буд зе выходзiць за дзверы, дзiця трэба хут чэй узяць назад i зачынiць акно. Радзiмчык i будзе шукаць яго на два рэ, потым пойдзе па другiх хатах, па куль не знойдзе сабе другога». Прак тыкавалася «забiванне» Р. у зямлю нажом, якi ўтыкалi над галавой хво рага, што бiўся ў канвульсiях; параўн. i ўбiванне на тым месцы асiнавага кал ка i накрыванне яго патэльняй; уты канне ў дзверы iголкi цi шпiлькi. Увасабленнем хваробы, своеасаблi вым «двайнiком» хворага станавiлася кашуля, скiнутая ў час прыступу, або мерка, знятая з хворага. I таму такую кашулю знiшчалі спальвалі ў печы, перакiдвалі праз страху на захад i ў тым месцы, дзе звальвалася, закоп валі ў зямлю, забiвалі асiнавым кал ком на ростанях, яе прасоўвалi праз комiн i пакiдалi на гарышчы, адносiлi на могiлкi, ёю падкурвалi дзiця, раскрыжоўвалi на сцяне, прыбiўшы цвiкамi. Хвароба наагул разумеецца як адступленне ад нормы, i таму вяр танне да «правiльнага ўзору» i сураз мернасцi таксама ўлучае вымярэнне хворага з надзеяй на перарастанне старой, «хворай» меркi мерку з завязанымi адпаведна суставам ву зельчыкамi забiвалi разам з валасамi i пазногцямi ля дзвярэй ля рысы ад паведнага росту. I ўсё ж Р., асаблiва ў дзяцей, больш усведамляўся як невылечная хваро ба, ад якой пазбавiцца амаль немаг чыма, i таму лячэнне замянялася iмiтацыяй смерцi хворага i яго новым нараджэннем. Мацi клала дзiця ля парога i голая пераступала праз яго, садзiлася яму на твар са словамi: «Чым цябе радзiла, тым i адхадзiла», параўн. таксама змяшчэнне пад карыта, пе рацягванне праз падкоп у мяжы ды iнш. Iмiтаванне смерцi хворага на крыванне яго белай посцілкай, запаль ванне грамнiчнай свечкi, цiшыня накiроўвалiся таксама на падман Р., якi пойдзе сабе шукаць новую ахвяру. Асаблiвае месца ў пазбаўленнi ад Р. займаюць атрыбуты смерцi, прына лежныя да нябожчыка рэчы: насiлi на шыi стужку, якой звязвалi ногi нябож чыку, мазалi хворага яго потам, клал ля парога, каб праз яго перанеслi тру ну, спалi на ручнiку, на якiм апускалi труну ў магiлу, ды інш. Пры Р. верылi ў памочнасць кацi най крывi, настоеных на спiрце голых мышанят, сэрца голуба, шмараванне скроняў крывёю кажана, пупавiны ка былыпершародкi, якой абвязвалi хворага, шкуркi крата ды iнш. Р. часта згадваюцца ў праклёнах, накшталт: «Замардуй, загадуй, закалаці вас трыста радзімцаў і з радзімчыкамі!»