Интересные ссылки

Асiна

не належыць да шанаваных i ўлюбёных беларусамi дрэваў, хоць яе якасцi шырока выкарыстоўвалiся ў гаспадарчай дзейнасцi i магiчнай практыцы. Сырая А. вельмi кепска гарыць, дровы з А. не цанiлiся. За тое яе драўнiна не гнiе; гэта выпра цавала прымхлiвае да яе стаўленне, уключэнне ў матэрыялы для ма гiчных дзеянняў, як, напрыклад, забiванне асiнавага калка ў магiлу нябожчыка, які блукае непрыкаяны па начах, ды iнш. Вонкавая рыса А. яе трапяткое лiсце спара дзiла этыялагiчны мiф на хрыс цiянскай аснове. Паводле яго, А. спала, калi на ёй павесiўся Юда, усвядомiўшы сваё жахлiвае здрад нiцтва. Прачнуўшыся, А. вельмi спу жалася вiсельнiка, затрэслася ад страху, i з тае пары лiсце на ёй тра печацца нават без ветру. У фальклоры вогнiшча з асiнавых дроў надзейны ачышчальны сро дак ад усялякай нечысцi.