Интересные ссылки

Радзiм

Эпанiмiчны продак славян скага племенi радзiмiчаў. У «Аповесцi мiнулых гадоў» захавалася паданне, паводле якога «ад ляхаў» (палякаў) прыйшлi два браты Р. i Вятка. Р. пасялiўся на рацэ Сож i ад яго пайш ло племя радзiмiчаў. Iмя Р. лічыцца скарочанай формай імя Радзімер або Радзімір (М. Фас мер). Аднак гіпотэза гэта абапіраец ца на само па сабе спрэчнае супастаў ленне польскага тапоніма Radom з nom. pr. Radomъ < Radomмrъ, па колькі не знаходзіць надзейнай пад трымкі ў мадэлі ўтварэння скароча ных формаў ад двухкампанентных імёнаў: параўн. Славамір > Слава, Уладзімер > Уладзя (Владимир > Во лодя), Казімір > Казік і да г. п. Iншая магчымасць этымалагізацыі імя Р. палягае на супастаўленні яго з літ. radмmas «знаходка». На верагод нае балцкае паходжанне Р. можа па казваць як мясцовасць, адкуль ён прыйшоў у Пасожжа (з захаду, з зоны інтэнсіўных балтазаходнеславянскіх кантактаў), выразны балцкі рэчавы комплекс у багата якіх радзіміцкіх па хаваннях, так і адчувальны дагэтуль балцкі субстратны лінгвістычны фон на былых радзіміцкіх землях. Семантыку імя Р. у нейкай ступені падтрымлівае імя героя казкі «Шкляныя горы» Iван Знайдзён, запісанай у некалькіх варыянтах у Чэрыкаўскім павеце Ма гілёўскай губерні, г.зн. на карэнных радзіміцкіх землях.