Интересные ссылки

Радаўнiца

Рбдунiца, Рбдунiц кiя Дзяды, Вялнкдзень мёртвых і інш., язычнiцкае веснавое свята ўсходнiх славян (беларусаў і рускіх), звязанае з культам продкаў, дзень памiнання памерлых. У беларусаў было вядома яшчэ пад назвай «сне данне па радзіцелях». Адзначалася ў праваслаўных на 9ы дзень пасля Вялiкадня, у аўторак на Фаміным тыдні, непасрэдна на могiлках. У не каторых мясцiнах Р. дзялiлася на «жывую» (у панядзелак малiлiся за жывых) i «мёртвую» (у аўторак памi налi памерлых). Паходжанне слова Р. выводзяць ад розных слоў: ад ст.гр. йodwniЬ «ружавы куст, дзень ружаў; свята памінання памерлых», лiт. raudа «плач з галашэннем», raudмnл «малітва з плачам і галашэннем па па мерлых», ад агульнаславянскiх слоў «род» або «рад», ад iмя мiфiчнага бога Рады i г. д. З увагі на арэал бытаван ня слова (адсутнічае на Украіне), яго семантыку і супадзенне найбольш ха рактарыстычных элементаў абраду ў беларусаў і літоўцаў самай імавернай здаецца балтыйская этымалогія. На Р. кожная сямя iшла памiнаць ро дзiчаў спачатку ў царкву, а потым на могiлкi, дзе прыводзiлi ў парадак ма гiлы блiзкiх. Рассцiлалi на насыпе аб рус i пачыналi памiнальную трапезу, якая нагадвала старажытную языч нiцкую трызну. Гаспадынi клапа цiлiся, каб у гэты дзень нагатаваць як мага больш страваў так званыя «грыбкі» (тоўстыя бліны з пшанічнай мукі, на масле і яйках), яйкi, пiрог з яйкамi, грэчневыя блiны, мёд, тварог, каўбасы, смажанае мяса, вяндлiна ды iнш. Крыху ад стравы (фарбаваныя яйкi, куцця, мяса) i гарэлкi пакiдалi «для мёртвых». Яйка на магiлу клалi як магiчны сродак. Лiчылася, што такiм чынам можна часова ажывiць мёртвага. У размовах успамiналi ня божчыкаў, часта гучалi галашэннi. Рэшту памiнальных страў раздавалi жабракам. Правядзенне Р. заканчва лася бяседай дома цi ў карчме, згодна з народнай прыказкай: «На Радаўнiцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць». У некаторых мясцiнах Палесся Р. падмянялася т. зв. «Наўскiм вялiкаднем» (вялiкаднем мёртвых), якi адбываўся ў чацвер велiкоднага тыдня. На ўсходзе Беларусi функцыю Р. выконвалi летнiя (траецкiя, сёмушныя) дзяды. У некаторых рэгіёнах Р. спраўлялi толькi жанчыны. Дзенідзе Р. мела назоў «грэць бацькоў». У памяць кож нага памерлага разводзiлi вогнiшча. Праз вогнiшчы скакалi, на iх пяклi яешню. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. на Чэр веньшчыне i Дзiсеншчыне захоўваў ся звычай перш чым iсцi на магiлы сваiх блiзкiх, людзі заходзiлi на кур ганныя могiльнiкi (магiлы сваiх далёкiх продкаў). Курганы падсыпалi, на iх вяршынi закопвалi пятку афар баванага яйка i пакiдалi крыху ежы. Бывала, разводзiлi вогнiшчы або высыпалi на вяршынi курганоў вуголлi, прынесеныя з печы з дому. Гаршчок , у якiм неслi вуголлi, разбiвалi ўшчэнт. Археолагамi на кур ганах XIXII стст. зафiксаваныя сля ды памiнання продкаў у часы позня га Сярэднявечча i да ХХ ст. (Сухая Гара Лагойскага, Маяк Бабруйскага рнаў ды iнш.). На Лепельшчыне яшчэ ў канцы XIX пачатку ХХ ст. у гэты дзень моладзь прыбiрала курга ны зелянiнай i потым вадзiла з песнямi карагоды. Аб колiшнiх свят каваннях Р. на курганах сведчаць назвы курганных могiльнiкаў Карагодзiца, Гуслiшчы, Цымбалы, Дудкi. У некаторых мясцінах на Сё муху падмяталі магілы бярозавым ве нікам для лазні «парылі» нябож чыкаў (звычай, вядомы таксама паўднёвым рускім). На тэрыторыi дрыгавiчоў захаваў ся звычай навальваць на свежую магiлу дубовую калоду прыклбд, i пазней, толькi на Р., побач ставiлi высокi драўляны крыж. На Р. у многiх мясцiнах адбывалiся кiрмашы. Гандлявалi ў асноўным пер нiкамi, абаранкамi, гарэлкай, пiвам. У гэты дзень забаўлялiся бiццём яек. Яйкi крыжападобна качалi па магiлах. Правядзенне ўсiх рытуалаў накiроў валася на тое, каб залагодзіць душы продкаў, заслужыць iх спрыянне. З днём правядзення Р. звязвалiся разнастайныя народныя назiраннi i паверi. Калі яе прыход супадаў з маладзiком чакалi добрага ўра- джаю; калi ж Месяц быў у апошняй квадры прадказвалi няшчымнiцу. На Р., звязаную з культам нябожчы каў, не пажадана было нiчога садзiць i сеяць, але ў панядзелак на «жывую Р.» гэта, наадварот, было пажадана рабіць. У Свіслацкім рне кідалі тры разы яйка цераз гумно так, каб яно не разбілася, тады збожжа будзе доб ра захоўвацца. У народзе верылі, што гаспадыня, якая першая згатуе вячэ ру, з дапамогай Бога і душ памерлых першая скончыць жніво; той, хто пер шы зявіцца на Р. на могілкі, пачуе ад крэўных нябожчыкаў таемную па раду, як здабыць схаваны скарб. Магчыма, запачаткоўвалася ней кая тэндэнцыя да персаніфікацыі гэ тага свята, пра што могуць сведчыць прымаўкі накшталт рус. «Расплака лась, как усопшая Радуница». Правядзенне абрадавых рытуалаў на Р. калiсьцi было накiравана на тое, каб залагодзіць душы продкаў, заслу жыць iх спрыянне ў жыццi i ў гаспа дарцы. Трывалае iснаванне Р. i ў наш час тлумачыцца душэўнай патрэбаю жывых ушанаваць памяць памерлых.