Интересные ссылки

Радар

Легендарны князь, якому па данне прыпiсвае пабудову Камянец кай (Белай) вежы i ўзнiкненне ракi Заходнi Буг. Паводле падання, Р. ра ней быў кавалём i толькi потым яго абралi князем. А ў караля Ляха (вы разны эпонiм ляхаў) быў змей Крага вей, якi панадзiўся есцi людзей i губiць жывёлу ў валоданнях князя Р. Тады Р. пабудаваў каменную вежу, i калi змей у чарговы раз зявiўся, князь прапанаваў яму пралiзнуць тры дзве ры i зесцi яго самога. Калi Крагавей пралiзнуў дзверы, Р. учапiў яго за язык кляшчамi i пачаў бiць молатам, а ягоная дружына запрэгла змея ў саху. Р. пачаў араць на змеі, а калi дайшлi да ракi, загадаў: «Гайда, бух!», каб той кiнуўся ў раку. Але ж у гэты час змей вырваўся, утапiўшы саху, жалезныя лемяхi якой, паводле па дання, тырчэлi з вады яшчэ доўгi час. Напалоханы змей прыбег пад гару, на якой жыў Лях, i памёр, толькi ў па плоху паспеў крыкнуць словы Р.: «Помнi, ляша, па Бух наша!» З тых часоў мяжа з Польшчай пралегла па Бугу (Буху). А пабудаваная Р. вежа дагэтуль стаiць у горадзе Камянцы. Паданне было запісана дастатко ва позна. Тым не менш няма падста вы лiчыць яго наўмыснай падробкай ці познім па часе стварэння. Паданне зафiксавала вельмi старажытныя мiфалагiчныя матывы, якiя, аднак, маюць выразную раннесярэднявеч ную афарбоўку i прывязаныя праз «народную этымалогiю» да двух кан крэтных геаграфiчных абектаў. Так, аўтар (цi аўтары) былi, безумоўна, знаёмыя з вядомым у Сярэднявеччы польскiм мiфам пра Цмока, якi жыў калiсьцi ў пячоры пад гарою, на якой стаiць сучасны Вавель у Кракаве. Па раўнальна познiм зяўляецца i тое, што паданне мае добра вызначаную этнiчную i патрыятычную афарбоўку. Але падмурак падання складае ста ражытны мiфалагiчны матыў пра ка валя, якi перамагае Змея (Кузьма i Дзямян, цi Кузьмадзямян, Мікіта Кажамяка). Амаль такое ж паданне, толькi больш ранняе, існуе пра ства рэнне Змiевых валоў на поўдзень ад Кiева. Гэты сюжэт вядомы i ў чара дзейных казках.