Интересные ссылки

Рагвалод

Першы вядомы нам по лацкi князь, якога «Аповесць мiнулых гадоў» узгадвае пад 980 г., калi ён быў забiты будучым кiеўскiм князем Ула дзiмiрам Святаславiчам. Нібыта празры стая этымалогiя iмя Р.: Рогъволодъ «той, хто валодае рогам», давала пад ставы некаторым даследнікам, на прыклад Б. Рыбакову, сцвярджаць яго славянскае паходжанне. Але з боль шай упэўненасцю можна казаць, што Р. быў варагам, аб чым пераканаўча сведчыць летапiс: «Рагвалод прый шоў зза мора i трымаў уладу сваю ў Полацку». Гэта ж сцвярджае i нарвеж ская сага аб Ragnheiрr, якая была дач кой Ragnvaldrа з Palteska. Гэтыя iмё ны i назва скандынаўскiя варыянты iмёнаў дзейных асобаў на шай гiсторыi. Беларуская традыцыя ведае і іншае вымаўленне імя полац кага князя Рогвальд, што значна бліжэй да скандынаўскага варыянта. Дадамо, што сярод нарвежскіх і шведскіх конунгаў было распаўсюд жана імя Ragnvaldr. Можна выказаць меркаванне (С. Санько), што ўсе гэ тыя імёны маюць першы кампанент, які тоесны з паўночнагерманскім ragnar «багі», якое, імаверна, стасуец ца з літ. regti, лат. redzзt «бачыць, сузіраць», адкуль літ. rгgana, бел. дыял. рагбна «ведзьма, чараўніца». Такім чынам, у аснове разгляданых імёнаў ляжыць сема «прарочы дар, дар прадбачання» *ragn, агульная для балтыцкага рэгіёна, і азначаюць яны «той, хто валодае *ragnам, да рам прадбачання, вешчавання» (па раўн. яшчэ літ. rгginimas «абвестка, позва»). Заўважым, што гэты ж кампа нент уваходзіць і ў склад імені дачкі Р. Рагнеды. Але ж чаму iмя Рагнеды не патра піла пад значную славянскую апра цоўку, а iмя князя было поўнасцю пе рапрацавана на славянскi манер Рагвалод? Яшчэ з неалiтычных часоў у Еўропе рог лiчыўся сiмвалам плод насцi i багацця, з чым можна пара ўнаць i беларускую казачную форму лу «з рога ўсяго многа». Iмя Р. сведчыць аб тым, што славянскае на сельнiцтва Полацка прыпiсвала свай му князю рытуальнарэлiгiйнае тры манне плоднасцi прыроды i дабрабыту народа, што паказвае сакралiзацыю княскай улады. Захавалiся тапанi мiчныя абекты, звязаныя з iмем Р., як, напрыклад, гара Рагвалода.