Интересные ссылки

Рабы

Пярэсты, стракбты, у бе ларускiм фальклоры зяўляецца, як правіла, азнакай хтанiчных істот, на лежыць да свету памерлых, нячыстай сiлы. Дастаткова ўзгадаць стракатых птушак (зязюлю, ластаўку, сароку ды iнш.), што маюць дачыненне да свету памерлых. Кот жа з сабакам маюць блізкія стасункі з Дамавіком. У беларускіх паверях, напрыклад, у пярэстага сабаку ператвараюцца да мавік або ведзьма. Вiдавочная сувязь стракатасці i каня: iснуе павере аб сувязі такога каня з Хлеўнікам. Вя домая i забарона на выкарыстанне рабых коней у вясельным поездзе. Цiкава, што каб пазбегнуць нара джэння рабых авечак, забаранялася на працягу ўсіх Калядаў (ад Раства да Вадохрышча) лапіць адзенне. Тут мы таксама маем яскравы прыклад «нячыстасцi» стракатасцi, яе апазi цыйнасцi ўсяму чыстаму, жывому, светламу i добраму. Дарэчы, прына лежнасць адзнакi пярэстасцi да змяi (параўн. палескую назву вясёлкі Цмок) i хатняе жывёлы можа свед чыць аб рэштках «асноўнага мiфа» барацьбы Грымотніка са Змеем за статак.