Интересные ссылки
Здесь покупка технического серебра цена.

Рабiнавая ноч

Арабннавая ноч, верабнная ноч, навальнiчная ноч, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета (у спасаўку, памiж Iллём цi Ба рысам i Вялiкай Прачыстай або памiж Вялiкай Прачыстай і Ражством Божай Маці). На працягу ўсёй Р. н. неба стра саюць грымоты, блiскаюць маланкi, лье пралiўны дождж, дзьме страшэн ны вецер, узнiкаюць вiхоры. Згодна з народнымi паверямi, у гэтую ноч з пекла на свет выходзiлi ўсе лiхiя сiлы, якiя нiбыта спраўлялi сваё галоўнае га давое свята. Паводле адных меркаван няў, у Р. н. розная нечысць страшыла хрышчоных людзей, паводле другiх наадварот, усе стыхii прыроды яд налiся, каб знiшчыць нячыстую сiлу, што распладзiлася пасля Купалля за лета i бясконца шкодзiла людзям. Кож ны забiты цi пакалечаны ў гэтую ноч перуном лiчыўся нядобрым чараў нiком. Каб маланка не спалiла хату цi iншыя пабудовы, у Р. н. вывешвалi своеасаблiвы абярэг непамыты ве лiкодны абрус, у некаторых мясцiнах пад страху прывязвалi чырвоныя нiт кi. На Палессi верылi, што ад моцнай буры ў гэтую ноч рабчыкi разляталiся па ўсiм лесе i да самага такавання жы лi па адным. Меркавалася, што навальнiца ў Р. н. нiбыта патрэбна для даспявання ягад на рабiне; калi ж яга ды не спелi чакалi благога закан- чэння лета i халоднай восенi.