Интересные ссылки

Рабiна

(г)арабіна, дрэва, якое шырока ўзгадваецца ў легендах i ба ладах з матывам метамарфозы: у яе ператвараецца заклятая нявестка, яе забараняецца ссякаць цi наносiць шкоду. У сваю чаргу ў беларускiх ле гендах Р. вырасла з крывавых слёз Евы, калi тую Бог выгнаў з раю. Ме дыятыўныя якасцi Р. абумовiлi па верi, згодна з якiмi гэтае дрэва на дзялялася здольнасцю «ўспрымаць» хваробы i пераносiць iх. Разам з тым за сваё пашкоджанне Р. як быццам по мсцiла, насылаючы тыя хваробы, якія былі перанесены на яе знахарам з хворага чалавека, i нават раптоўную смерць. Адмалiцца можна было, стаў шы перад ёй на каленi, абдымаючы i цалуючы са словамi адмысловай за мовы. Чырвоны вогненны колер ягад Р. i яе лiсце крыжападобнай формы забяспечылi выкарыстанне гэтага дрэва ў якасцi надзейнага абярэга. Ударыўшы рабiнавай палкай ваўка лака, як лiчылася, можна было вяр нуць яму чалавечае аблiчча. Разам з тым Р. засцерагаліся трымаць у хаце, баючыся, каб не завяліся плюсклы. Iснавала павере, што даўней ягады Р. былі вельмі смачныя, але чорт апа ганіў іх, каб нанесці людзям шкоду, ад таго яны зрабіліся горкімі. Магчы ма, менавіта таму не раілі есці ягад Р., бо гэта, маўляў, выклікае нясцерп ны зубны боль. Спажываць іх да звалялася толькі пасля таго, як яны добра прамерзнуць. Архаiчным уяўляецца i далучэнне Р. да Сусветнага дрэва з даволi рэдкiм яго ўспрыманнем як «нешчаслiвага дрэва»: «Рабіна дзерава нешчаслі вая, // Зпад камля рабіну вадой мыіць, // Пасірод рабіны черві точуць, // А з макушкі рабіну птіцы клююць». Выкарыстоўвалася Р. і ў народнай метэаралогіі. Так, багаты ўраджай ягад Р. паказваў або на вельмі мокрую восень («калі чырванеюць арабіны, то вада пойме аглабіны»), або на цяжкую (марозную) зіму. Заўважана, што ў год, калі не спеюць ягады Р., не бывае ні добрага лета, ні цёплай восені. Менаві та неабходнасцю даспельвання ягад Р. у народзе тлумачылі так званую рабі навую ноч, ноч са страшнымі навальні цамі ў канцы кожнага лета. Магчыма, гэтая акалічнасць разам з чырвоным колерам ягад і крыжападобным лісцем збліжаюць Р. з Перуном, як у сваім часе лічыў А. М. Афанасьеў (параўн. загад ку: «Паверх лесу агонь гарыць» з ад гадкай «Рабіна»).