Интересные ссылки

Пячурнiк

Дамавы дух, якi жыве ў падпеччы цi ў запечку. Аблiччам на гадвае ката, толькi ходзiць на заднiх лапах, хоць чалавеку стараецца не па казвацца. Уяўляўся, як i Дамавiк, апекуном дома, дзе ён жыў. У знак па шаны гаспадыня на ноч выстаўляла на печы пачастунак П.: рэшткi вячэры або малако. Калi ж да яго паставяцца без належнай увагi, П. ад суму, помсты цi крыўды будзе некалькi начэй запар выць i крычаць у комiне, грукатаць уюшкаю. Маючы здольнасць прадба чыць бяду i непрыемнасцi ў гаспада роў дома, П. пачынае пасоўваць мэб- лю, скiдваць i разбiваць посуд i тым самым папярэджваць iх пра небяспе ку. Але бывае, што П. ахвочы i пажар таваць: зносiць патрэбную рэч са звычнага месца ў iншае цi хавае яе. П. згадваўся на Маладзечаншчыне.