Интересные ссылки

Аўдакея

Аўдакйй, Аўдоцця, Яўдока, Галдакйй, прысвятак у народным календары, які часам лічыўся першым днём вясны (1 са кавіка ст. ст.), ушаноўвае хрысціян скую пакутніцу Еўдакію. Меў пэў ныя правілы, што датычылі ў асноўным жанчын: забаранялася прасці, можна было толькі сукаць гатовыя ніткі, штонебудзь рэзаць дазвалялася толькі авечымі на жніцамі. Часам сяляне зусім не пра цавалі, каб не прагнявіць пакутні цу, бо яна «дзержа ў руках лета». З дня А. у некаторых мясцінах пачы налі гуканне вясны і, нягледзячы на пост, дазвалялася спяваць «вясноў скія песні». Стан прыроды ў гэты дзень (сыход снегу, галалёд) ад люстраваны ў прымаўках: «На Яў докі голы бокі», «На Яўдокі з гары патокі». У некаторых мясцо васцях сяляне высаджвалі расаду памідораў. З днём А. былі звязаны шматлікія гаспадарчыя і метэара лагічныя прыкметы: калі на А. вол напецца зпад страхі, то вясна будзе цёплая; цёплы дзень А. абяцаў уда лы сенакос; «Аўдоцця пагодна усё лета прыгодна»; дажджлівы дзень А. трэба чакаць урадлівага жыта, марозны паўставала пагроза памарожання грэчкі ў часе яе цві цення; завіруха ў дзень А. увесь год чакаўся халодны і неўраджайны.