Интересные ссылки

Пячора

Сакральнае сховішча, месца, дзе знаходзіцца ўваход у ніжні свет (пад земнае царства). П. выкарыстоўвалі як свяцілішчы, як раннехрысціянскія храмы, як падземныя храмы ў часы Сярэднявечча. П. вядомыя блізу Ма зыра (П. «Татарскае», дзе, згодна з па даннем, загінула сотня перакопскіх татараў ад рукі харобрага Базара), блізу в. Гэдэйкі на Гродзеншчыне (пя чора «Царкоўе»), паміж вв. Буды, Ла зовічы і Вязоўка Кіраўскага рна Ма гілёўскай вобл. (П. «Пацерабы», паводле падання, тут хаваліся раз бойнікі), паміж вв. Сялібка і Ясны Лес (П. «Архіпава хатка», паводле падан ня, тут жыў народны паўстанец, які меў шайку з 12 чалавек і рабаваў па ноў). Не менш за 12 культавых пад зямелляў ХIХII стст. выяўлена ў Гомелі. Паміж ярамі Баярскі Спуск і безыменным 9 пячор, 3 пячоры на паўднёвазаходняй ускраіне стара жытнага горада, на схіле берага ракі Сож. Знойдзены камеры з нішамі для ўстаноўкі абразоў. Пячорная царква позняга Сярэднявечча адкрыта ў 1925 г. блізу Воршы ва ўрочышчы Дубкі, якое належала Куцеінскаму ма настыру. Побач мяркуецца яшчэ існа ванне іншых П.