Интересные ссылки

Пятроўка

Пятровіца, Пятроў скi пост, якi пачынаўся адразу пасля свята Сёмухi i заканчваўся на Пят ра. Зваўся ён у народзе «Пятроўка галадоўка», бо восеньскiя запасы ў сялян ужо заканчвалiся, а новы ўра джай яшчэ слаба мог накармiць («Ста ры хлеб паелi, а новага не нажалi»). П. выклiкала асаблiвую незадаволе- насць у мужчын, якiя называлi гэты пост «бабскiм», нiбыта выдуманым жанчынамi ад неразумення iмi цяж кой фiзiчнай працы касцоў у гэты пе рыяд, бо «хто ў П. сена не косiць, той зiмой у сабак просiць». Але паколькi святы Пётра ўспрымаўся вельмi стро гiм, які не дапускаў на неба нiводнага, нават найхiтрэйшага, грэшнiка, то па рушальнiкам посту ён мог адпомсцiць частым дажджом на наступныя пас ля свята тры тыднi. Праўда, пры гэ тым гразь у П. абяцала ўлетку добры ўраджай. На Вiцебшчыне iснавала ле генда, згодна з якой Хрыстос загадаў пасцiць перад Пятром 12 дзён па колькасцi сваiх апосталаў, i таму мяс цовыя жыхары пасцiлi толькi апош нiя 12 дзён. У першы ж дзень П. (так, як i ў Вялiкi пост) раiлi пiць гарэлку: верылі, што праз гэта каровы будуць малочныя. А тым, хто не разгавеецца па завяршэннi посту сырам i маслам (згодна з прыказкай «Жджы Пятра сыр зясi»), абяцалася не дачакацца такога ж разгавення праз год. Калi ж Пётра прыпадаў на серадуцi пятнiцу (посныя днi), то разгавенне пераносi лася на наступны дзень. На Гомель шчыне ў такiм разе казалі, што Па вел адабраў карову ў Пятра, i таму ў яго няма нi малака, нi сыру i няма чым разгаўляцца. Пастухоў адорвалi на свята Пятра рознымi малочнымi прадуктамi. У П. трэба было драць лiпы на лыка, бо пазней кара пера сыхае. Паводле назiранняў сялян Ус ходняга Палесся, менавiта на П. вужы ў вялiзнай колькасцi выпаўза юць i наведваюцца ў жылыя будынкi: «У П. вужы з усяго лесу сходзяцца к людзям у госцi».