Интересные ссылки
Рекомендую использовать гель-лак Канни для этого. Купить тут http://bone.ua/canni.html

Пятро

Пятрок, Пятроў дзень, Пятро і Пбвел, Пётра і Пбўла, свя та народнага календара ў гонар свя тых апосталаў Пятра і Паўла (12 ліпе ня н. ст.), якія ўяўляліся памочнікамі сялян у разнастайных земляробчых занятках летняга перыяду: у касьбе («З Пятрова дня ў полі пажня» (зялё ны пакос); «Святы Пётра ў косы звоніць, святы Паўла граблі робіць»; «Святы Пятро талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць»); у працы на пашы і ў агародзе («Святы Пятрок папары барануець, поле раўнуець, грунт гатуець»; падкопваюць мала дую бульбу; перастаюць матычыць капусту); у падрыхтоўцы да жніва («Святы Пётра сярпы востра»). П. вы ступае як апякун нівы, асабліва грэч кі, якую сеюць за некалькі дзён да свята і якую ён палівае, нягодзячы ад начасова і на жніве, і на касавіцы; ён спрыяе выспяванню ўраджаю: «Свя ты Пятро жытцо спеліць», «Святы Пятро жыта ядро». Са зяўленнем каласоў у злаках звязвалі ў гэты дзень (ці таксама на Купалле) завяршэнне кукавання зязюлі, якая нібыта «пада вілася ячменным коласам»: «Кукуй, зязюлька, не маўчы, // А нямнога ж табе кукаваці // Ад Вялікадня да Пятра, // Ад цёмнай ночкі аж да дня. // Як стане ячмень выплываць, // Кідай, зязюлька, кукаваць». На П. зязюля магла падавіцца не толькі коласам, але і сырам, бо са святам заканчваў ся Пятроўскі пост («Пятроўка»), і можна было разгавецца скаромным: «Жджы Пятра сыр зясi!» Наагул з зязюляю ў гэты дзень могуць адбы вацца метамарфозы: «Да Пятра куе, а пасля Пятра курэй дзярэ» згод на з народнымi ўяўленнямi, зязюля ператвараецца ў каршуна. Па больш раннім цi запозненым у дачыненнi да дня П. замаўканні зязюлi меркавалi пра характар наступных пораў года: калi яна будзе кукаваць i пасля П. трэба чакаць цёплай, пагоднай восенi, няскорага выпадзення снегу; калi ж яна замоўкне да П. будзе халодная восень i ранняя зiма. Метэарала гiчныя i ўраджайныя прадказаннi рабiлiся i на падставе назіранняў за надворем у гэты дзень: «На П. дождж будзе жыта, як хвошч, се накос мокры, на Новы год будзе страшная мяцелiца»; «Калi Пётра з Паўлам плачуць, дык людзi праз ты дзень свету не ўбачаць». Аграрна магiчная семантыка свята П. спалу чалася са шлюбнай. Па заканчэнні Пятроўкi пачыналi спраўляць вя селлi: «К Пятру i дачку адбяру» або «Дзеўка хiтра да Пятра», г. зн. стараецца спадабацца хлопцу, каб выйсцi замуж, а пасля свята зноў мусiць чакаць, пакуль надыдзе пара сустракаць сватоў. Пераважна любоў ным зместам былi напоўненыя пят- роўскiя песнi, якiя гучалi падчас гэ тага свята i тэматычна працягвалi купальскiя. Ва ўсходняй Беларусi на П. адбываўся абрад кумлення, калi дзяўчаты абменьвалiся пярсцёнкамi, завушнiцамi, хусткамi i на працягу года лiчылiся кумамi. Гэты абрад су праваджаўся ўжываннем рытуальных страў, гуляннямi з карагодамi, з рас пальваннем вогнiшчаў i гушканнем на арэлях, варажбою. Дзяўчаты iшлi ў гаi «развiваць вянкi», завiтыя на Сё муху, i, пацалаваўшыся праз iх, «кумавалiся», выбiраючы сабе сяброў ку на год. У шматлiкiх паверях, пры кметах, прыказках свята П. найчас цей стасавалася з днём Iллi: «Святы Пятро ўкаласiўся, а святая Iлля жыта жала»; «Пётр з каласком, Iлля з ка лабком»; «На Пятра крышку хлеба напякла, на Iллю поўну печ хлеба наллю» (г. зн. ужо напоўнiцу можна спажываць плён нiвы). Пра тое, што лета пачало iсцi на спад, кажа пры кмета: «ПётрПавел час убавiў, Iлляпрарок два ўвалок». Наблi жэнне восенi чуецца ў прыказцы «Прыйшоў Пятрок апаў лiсток», якая мае сваё далейшае развiццё ў на ступных каляндарных назiраннях: «ПрыйшоўIлляапаладва»,«Прыйшоў Барыс асыпаўся ўвесь лiст», «Прый шоў Спас скiне ўсiх нас!» ды інш. Як i на Iллю, на П. дзенiдзе асце рагалiся купацца. На Гомельшчыне сцвярджалi, што ў гэты дзень Сож адбiрае 25 чалавек на ахвяру Богу. На Вiлейшчыне П. лiчыўся адным з па мiнальных дзён, калi належыць ад ведваць могiлкi.