Интересные ссылки

Пятнiца

Жаночы дзень, якому ад павядае няцотны лік 5. П. лічылася самым спрыяльным днём для пасадкі і праполкі цыбулі. Але ў гэты дзень не раілі вывозіць гной, мог апусцець хлеў, жывёла пераставала весціся. Вясной імкнуліся ў гэты дзень першы раз выгнаць карову ў поле. Катэга рычна забараняецца стрыгчы паз ногці, каб іх не «зганяла» і не прыкід валася панарыца; нельга заплятаць валасы ў касу, кажуць, будзе доўга балець галава. Серада і П. у праваслаўных хрыс ціян лічацца поснымі днямі. Аднак да паста ў П. існуюць больш жорсткія патрабаванні, таму што ў адпавед насці з евангельскай традыцыяй Iсус Хрыстос быў укрыжаваны менавіта ў гэты дзень. Тыя неймаверныя паку ты, якія ён пацярпеў за грахі чалаве чыя, нарадзілі культ пакутніцы Па раскевы Пятніцы (новазапаветнае грэч. parasсeuЮ «дзень прыгатаван ня, пятніца»), за хрысцініязаваным вобразам якой стаіць не сапраўды існаваўшая гістарычная постаць жан чыны, а персаніфікаванае леген дарнаміфалагічнае ўвасабленне вы ключнага ў гісторыі чалавецтва дня. Евангельскі сюжэт стаў асновай узнік нення легендаў пра Пятніцу, якая, з ад наго боку, дапамагае тым жанчынам, якія строга прытрымліваюцца хрыс ціянскіх канонаў, а з другога можа жорстка пакараць тых, хто парушае этыкетныя прадпісанні звычаёвага права. Культ Параскевы даволі па шыраны ў асяроддзі беларусаў, пра што сведчаць шматлікія табу і прад пісанні. Напрыклад, жанчыны мылі ся ў лазні толькі ў П. Даўней перад Дзядамі (суботнім ушанаваннем даў но памерлых па мужчынскай лініі) ад значаліся «бабы» ушанаванне ра даводу па жаночым адгалінаванні. У дзень Параскевы дзяўчаты хадзілі ў храм і прасілі ў святой сабе суджана га. Калі доўгая засуха выпальвала ўсё наваколле, то жанчыны з малітоў нымі словамі звярталіся да сваёй апя кункі ПараскевыПятніцы і выкон валі абрад прадзення ручніка «абыдзённіка». Некалькі жанчын збіраліся ў якойнебудзь хаце, пры- носілі з сабой кужаль, пралі з яго ніткі, па чарзе ткалі ручнік, асвячалі яго ў храме, а затым распускалі і з даўжэз най ніткай абыходзілі вакол вёскі. Уся гэта магічнаахоўная дзея выконва лася ў П. Аднак гэта рабілася ў выключнай сітуацыі, а вось у штодзённым жыцці існавала забарона прасці ў П., бо ве рылі, што святым «радзіцелям» вочы кастрыцай засыпле. Ва ўсходніх славян бытуе даволі шмат легендаў, у якіх персанаж Пят ніцы мае сваю партрэтную характа рыстыку. Звычайна гэта старэнькая баба, апранутая ў дзіравую світку, га лава якой пакрыта рознай старызнай, зпад якой вытыркаюцца каўтуны сівых валасоў. У беларускай легендзе яна паўстае міфалагічнай істотай, якая ходзіць па дварах і праз вокны назірае за паводзінамі жанчын. Акадэмік Б. Рыбакоў перакананы, што напаўхрысціянская Параскева Пятніца зяўляецца двайніком ста рапаганскай багіні Мокашы, якая была ахоўнікам урадлівасці зямлі і шчаслівых шлюбаў, жаночых клопа таў, дзявочага лёсу. Сведчанне таму святкаванне дня Параскевы 28 каст рычніка, г. зн. у той час, калі ва ўсходніх славян быў самы разгар Вя лікай вясельніцы (часу найбольш ак тыўнага правядзення восеньскіх вя селляў). Пра тое, што Параскева пе раняла ў Сярэднявеччы функцыі міфалагічнай Мокашы, сведчыць і яе цесная сувязь з вадой. Сярод усходніх славян бытуе мноства легендаў аб тым, што іконы Параскевы Пятніцы знаходзяць каля ручаін або крыніц, вада з якіх набывае пасля зяўлення нерукатворнай іконы гаючыя якасці. Iснуе народная забарона купаць дзяцей у П., каб не напаў «сушэц». Калі ж маці нечакана забылася і па купала дзіця ў П., то, каб папярэдзіць магчымае пакаранне хваробай, яна звала да сябе суседку, перадавала ёй дзіця, а сама станавілася каля акна ад вуліцы і чакала, калі суседка па дасць ёй дзіця праз акно. Суседка ж не проста аддавала, а «прадавала» дзіця за капейку. У асяроддзі бела русаў ёсць павере: «Калі свята Ка лядаў выпадае ў П., то на той год бу дзе паміраць больш жанчын, чым мужчын, а калі ў панядзелак, то жан чыны ў тым годзе з цяжкасцю будуць раджаць».