Интересные ссылки

Пята

Пятка, нiжняя гранiца цела ча лавека, якая заканчвае сабой «сваю», у простым i пераносным сэнсе, чалаве чую прастору i ў той жа час наўпрост су дакранаецца з зямлёй, з нiзам, з «чу жой» i таму дзiкай i неасвоенай сферай. Адсюль выразны межавы, медыятыўны характар семантыкi П. Менавiта гэтая кропка цела ста новiцца найважнейшай зонай кантак таў з iншым, тагасветным вымярэн нем. П. у якасцi аднаго з цэнтральных сiмвалаў уваходзiць у шэраг рытуалаў чарадзейскай (каб стаць чараўнiком, крыжык насiлi пад левай П.), мантыч най (зямлю зпад П. клалi пад падуш ку, каб прыснiўся жанiх), любоўнай (булачкай тройчы абкружвалi вакол уласнай П. са словамi: «не пiрагом, а Iванам» i зядалi) i чорнай (зямлю зпад левай П. скатвалi ў шарыкi i сушылi, каб «высах» i той чалавек) магii. Зпад П. бралi пясок i ў народ ных медыцынскiх манiпуляцыях: iм сцiралi бародаўкi, кiдалi праз левае плячо пры замаўленнi зубнога болю. Калi соннага чалавека ўзяць за П., ён, згодна з вераннямi, усё раскажа. Дэманалагiчныя персанажы вылу чаюцца незвычайнай П. (у Лесавiка адна П. павернута наперад) або яе ад сутнасцю, як у самого чорта. Як апа вядае пра гэта легенда, у чорта пяты адкусiў сабака, нацкаваны Богам. Хадзьба пяткамi наперад успрымала ся як наклiканне смерцi i прыпiс валася дэманам i хваробам («Падзiў, падзiў, назад пятамi не хадзi, мае Све ты не дзiвi»). Фразему «вывернi табе пяткi» можна разумець як пажадан не ўваходу на той свет, а фактычна як насланнё смерцi.