Интересные ссылки
ремонт старых деревянных окон . дурочка 6 серия

Пярэпалах

Пуд, ляк, хвароба, якая сталася вынiкам моцнага стрэсу ў сiтуацыi нечаканай сустрэчы з кiмсьцi/чымсьцi жахлiвым, страш ным, невядомым; уласна спалох. Цiкава, што гэтая хвароба не мае адпаведнiкаў у афiцыйнай медыцы не. Сiмптомы П. самага шырокага спектра ад простага пагаршэння стану да страты мовы, цяжкiх фiзiя лагiчных зрухаў, гарачкi ды інш. Мно гiя прыкметы П., а таксама спосабы лячэння перасякаюцца з народнай тэ рапiяй пры суроках, што абумоўлена iх падобнай этыялогiяй уздзеяннем на арганiзм чалавека чужога i ня добразычлiвага. У вылечваннi ад «пуду» дамi нуюць прыёмы вяртання чалавеку здароўя наагул, без паказання на прычыну захворвання. Гэта пра йманне праз спаднiцу, хамут, аб роць, нацэленае на сiмволiку друго га нараджэння, прасаджванне праз ножкi стала, абнясенне соллю, змыванне вадой, прыгатаванай пры адпаведных рытуальных умовах падкурванне i iншыя прыёмы, вы трыманыя ў рэчышчы семантыкi «выдалення» хваробы з арганiзма. Даволi папулярныя пры П. «вымя рэнне» хворага i далейшыя манiпу ляцыi з атрыманай нiткай«двай нiком»: яе спальванне, забiванне асiнавым калком ды iнш. Характэрныя толькi для пазбаў лення ад П. рытуальныя дзеяннi, накiраваныя на верагодных «вi наватых» спалоху хлебам «вы катвалi» хваробу па целе i хлеб кiдалi сабаку, абкурвалi поўсцю той жывё лы, што напалохала, прасiлi вады з рота ў чалавека, якога падазравалi ў насыланнi хваробы, ды iнш. У замоўных тэкстах П., ляк перса нiфiкуецца, i яго воблiк набывае фан тастычныя характарыстыкi: «У цябе, лячэ, воўча галава, а клочана барада, саломлянае чэрава, канапляныя ногi». Перамога над лякам палягала ў паступовым парушэннi, разбiваннi частак ягонага цела.

Наши партнеры
автомагнитолы 2 din с навигацией на андроид