Интересные ссылки

Пярэварацень

Паводле народ ных уяўленняў, чалавек, здольны пе ратварацца ў адушаўлёныя i не адушаўлёныя прадметы i зноў вяртаць свой ранейшы чалавечы вы гляд. Пры неабходнасцi П. можа зрабiць серыю метамарфоз. Здоль насцямi набываць iншы фiзiчны вы гляд валодаюць ведзьмы, ведзьмакi, чэрцi, дамавiкi, лесавiкi, вупыры ды iнш. прадстаўнiкi народнай дэма налогii. Да П. нельга залiчваць асо баў, што назусім перакiнулiся ў iншыя прыродныя абекты дрэвы, кветкi, камянi, водныя абекты, жывёлаў, птушак, даўшы iм пачатак, уз нiкненне (гэты матыў ляжыць у асно ве шматлiкiх этыялагiчных мiфаў). П. становяцца па ўласнай волi цi пад уз дзеяннем вонкавай надпрыроднай сiлы. М. Нiкiфароўскi рабiў ад розненнi памiж П. i вобаратнямi па вышэйназванай прыкмеце: П. пад вяргаецца метамарфозе пад уздзеян нем сiлаў звонку, вонкавага ўздзеян ня, вобарацень па ўласнай волi i здольнасцi, набытай пры кантактах i дамовах з «нячыстай сiлай»; цi на спрыроджаных здольнасцях, цi на набытых практыкай i перайманнем ад дасведчаных вобаратняў. «Тэхналогiя» перакiдвання ў iншыя iстоты цi прадметы складаная i небяс печная, яно адбываецца ў таямнiцы, адзiноце, на глухiм адлюддзi. Дзеля пе раварочвання патрэбна перакульван не праз нажы, уваткнутыя вастрыямi ўверх (пяць, сем, дванаццаць нажоў). Дзеля ператварэння ў ваўка, лiсу, тхара дастаткова сем нажоў, дзеля перакiдвання ў паўзуна, птушку, ка зурку дастаткова асiнавага пня, калі яго не перахрысцiлi пры ссяканнi дрэ ва: чалавек хапаецца зубамi за край та кога пня i iмклiва перакiдваецца ад разу становiцца выбранай iстотай. Куляннем у адваротным напрамку праз тыя ж нажы цi асiнавы пень П. можа вярнуць сабе ранейшы выгляд. Але гора яму, калi частку нажоў цi ўсе нажы хтосьцi забярэ: тады перакiдван не становiцца незваротным. Па ўласнай волi П. надзвычай рэд ка прыбягаюць да метамарфозы, бо кожная такая працэдура скарачае жыццё на некалькi дзён. П. становяц ца дзеля карысцi, нажывы (ведзьмы перакiдваюцца ў жаб, каб адбiраць малако ў кароў ды iнш.). Калi ж П. адмаўляюцца ад такой чыннасцi i добрымi справамi апраўдваюць свае заганныя практыкi ў мiнулым, то ста новяцца звычайнымi людзьмi i не ма юць пакутлiвага канання, як ведзьмы, чараўнiкi ды iнш. Матывы пра П. зяўляюцца скраз нымi ў многiх жанрах беларускага фальклору у казках, замовах, па даннях, заклёнах, прыкметах. Вельмi пашыраныя мiфы пра самых вядомых беларускiх П. ваўкалакаў, людзей, перакiнутых у ваўкоў. Матывы мета марфозаў арганiчна ўлучаюцца ў сiстэму магiчных уяўленняў.