Интересные ссылки

Пярун

(агульнаславянскае Perunъ), Дундар, у паганскай мiфалогii бог грому i маланкi. П. меў шмат агуль ных рысаў з аналагiчным культам Пяркунаса у балцкай мiфалогii. Яшчэ ў iндаеўрапейскай мiфалогii бог навальнiцы звязваўся з вайсковай функцыяй. Згодна з летапiсным апiсаннем, у кiеўскiм пантэоне багоў князя Уладзiмiра iдал П. быў драў ляным з сярэбранай галавой i за латымi вусамi. Свяшчэнным дрэвам П. быў дуб, а адным з атрыбутаў лiчылiся каменныя сякеры. Знойдзе ныя ў зямлi, такiя сякеры раней ся род беларускiх сялян прынята было называць «громавымi» цi «перуно вымi» стрэламi (гл. Перуновы стрэ лы). На мiлаградскiх гарадзiшчах знойдзены маленькiя глiняныя сякер кi, якiя мелi ватыўнае значэнне. Культ каменнай сякеры быў распаўсюджа ны ў старажытнасцi ў Беларусi, Пры балтыцы, Польшчы, Германii, у кар пацкiх гуцулаў. Яшчэ ў XXII стст. вобраз П. у славянпаганцаў асацыя ваўся з вогненнай сякерай, якая ляцiць па небе. Да зброi П. належалi таксама камянi (у некаторых мясці нах перуновымi камянямi называлiся белямнiты). Да нашага часу валун блізу в. Расходна Сенненскага рна мае назву «Пярункамень». У вако лiцах Нясвiжа адно з гарадзiшчаў мяс цовыя жыхары называюць «Перунова гара», блізу в. Верхаўляны ў Берас тавiцкiм рне недалёка ад паганскага свяцiлiшча ёсць «Перунова поле», з якiм звязана павере, што тут у час навальнiцы ў чалавека абавязкова бе пярун. На дне Дняпра (блізу Кiева) i ў нiзоўях Дзясны знойдзены ствалы дубоў, у старажытнасцi прысвечаных культу П. У ствалы дубоў былi ўбітыя адпаведна дзевяць i чатыры скiвiцы дзiка (вастрыямi вонкi). На думку В. Н. Цiмашчука, семантыка лiчбы «дзе вяць» сведчыць пра сувязь з балцкай мiфалагiчнай сiстэмай. Па ягоным меркаванні, дуб прыплыў па Дняпры з больш паўночных раёнаў, дзе яшчэ захоўвалася балцкае насельнiцтва. У лiтоўскiх тэкстах побач з чатырма i ся мю iпастасямi Пяркунаса згадваецца яго дзевяць iпастасяў. У адным з усходнеславянскiх рукапiсаў XV ст. падаецца формула «Перунъ есть многъ», гэта значыць, мае шмат iпастасяў. Ёсць падставы меркаваць, што адной з iпастасяў, своеасаблiвым эпiтэтам П. (а можа, i яго сынам) лiчыўся Ярыла. Паводле шэрага крынiцаў, дзень П. святкаваўся 20 лiпеня пазней Iллёў дзень (у ката лікоў, 2 жніўня ў праваслаўных). У гэты дзень паганцы прыносiлi крыва выя ахвяры. У летапiсе сказана, што ў 983 г. за тыдзень да Перунова дня ў Кiеве пачалi рыхтаваць да ахвярап рынашэння «мечем жребий на отро ка и девицю» Сярод шматлiкiх эпiтэтаў П. у племянную эпоху на асобных тэрыторыях маглi ўзнiкнуць лакальныя iмёны. Разглядаючы ле генду пра святога Меркурыя смален скага, В. Ластоўскi адзначаў, што ў аснове смаленскай легенды збярогся вельмi даўнi народны мiф пра мала дое вясновае Сонца, якое ў асобе яра га Грымотнiка пабiвае агiднага велiкана духа цемры i холаду. Блiзкiя асновы iмёнаў Iллi Мурамца i Меркурыя дазваляюць меркаваць, што абодва яны маскiруюць сабой паганскае iмя з падобнай асновай або эпiтэт бога Грымотнiка. Дастаткова рана адлюстраваннi П. зяўляюцца ў старажытным мастацтве, потым у рэлiгiйнай, а пасля i ў вайсковадзяр жаўнай сiмволiцы. Яшчэ ў старажыт- ных хетаў сустракаюцца выявы бога вершнiка Пiрвы, апекуна царскай дружыны. На славянскай пасудзiне VIIIX стст. з ВышагродаДрвалаў (тэрыторыя Польшчы) ёсць малюнак коннiка з трыма зігзагападобнымi абрысамi маланак над iм. Польскi да следнік В. Шафраньскi лiчыць гэты малюнак выявай П. Старажытнасла вянскую статуйку каня з касым кры жам на ёй (Опаль, Польшча) той жа даследнік звязвае з уранiчнаатма сфернаастральным божышчам на кшталт П.СварогаДажбога ў адной асобе. Даследнікi мiфалогii Вяч. Ус. Iванаў i У. М. Тапароў прыйшлi да высновы, што хрыс цiянскi святы ГеоргiйЮры судачы няўся ў славян з абодвума героямi ас ноўнага мiфа з П. i Вялесам. Вывучэнне гiсторыi паходжання бела рускалiтоўскага герба Пагоня дае падставу лiчыць, што правобразам вершнiка герба быў паганскі бог Яры ла, цесна звязаны з культам П. У сiстэме бiнарных апазiцый П. звязва ецца з правымi, верхнiмi полюсамi апазiцыi, а яго працiўнiк Цмок з левымi, нiжнiмi. У старажытным Кiеве iдал П. стаяў на гары, а Вялеса унiзе, на Падоле. Адно са свяцiлiшчаў у гонар П. знаходзiлася блізу г. Ноў гарада ва ўрочышчы Пярынь. Пры раскопках было выяўлена, што цэнт ральную частку свяцiлiшча складала прыўзнятая над навакольнай павер хняй гарызантальная пляцоўка ў вы глядзе правiльнага кола дыяметрам 21 м, абкружаная колавым ровам шы рынёй да 7 м i глыбiнёй больш за 1 м. У цэнтры кола стаяў драўляны стод (iдал) П. Перад стодам знаходзiўся ахвярнiк у выглядзе кола, складзены з брукавых камянёў. Роў вакол куль тавай пляцоўкi меў выгляд абадка, які нагадваў велiзарную кветку з 8 пя лёсткамi. У кожным такiм пялёстку выступе ў час паганскiх святаў рас пальвалi рытуальнае вогнiшча, а ва ўсходнiм гарэў «нязгасны» агонь. У летапiсе пра богаслужэнне П. сказа на: «Ему же яко богу жертву прино шаху и агонь неугасающий за дубо вого древия непрестанно паляху». На тэрыторыi Беларусi да свяцiлi шчаў, прысвечаных П., частка да следнікаў далучае помнiк блізу в. Ходасавiчы Рагачоўскага рна. З пiсь мовых крынiцаў вядома, што пры заключэннi дамоваў з Вiзантыяй усходнеславянскiя паганцы клялiся, паводле свайго звычаю, « оружьемъ своим и Перуном богомъ и Волосом скотьим богомъ». Мяркуецца, што П. клялiся якраз воiны княскай дружы ны. Магло быць і так, што П. i яго дамiнавальную ролю ў славянскiм пантэоне меў на ўвазе Пракопiй Кесарыйскi (VI ст.), якi пiсаў: «Яны (славяне i анты) лiчаць, што адзiн толькi бог, тварэц маланак, зяўляец ца валадаром над усiм»