Интересные ссылки

Пярсцёнак

Упрыгожанне, пры сiмвалiзацыi якога вызначальнай ста ла форма, што абяднала матывы Сон ца i кола магiчнага, якое абараняе ад небяспечных уплываў. П. не толькi лiчыўся абярэгам ад вонкавых шкод ных уздзеянняў, але i засцерагаў ад несвоечасовага выйсця душы. Дарэ чы, памерламу П. здымалi. Згодна з запiсамi ібн Фадлана, пры пахаваннi ру са дзяўчына, што выпраўлялася на той свет разам з iм, перад смерцю зняла з сябе бранзалеты i П. з ног. Вiдаць, яны перашкаджалi адыходу яе душы. З тым стасуецца i асаблiвасць П., знойдзеных пры археалагiчных рас копках, большасць з iх былi няцэ ласныя, разяднаныя, разагнутыя. На Гомельшчыне забарона надзяваць нябожчыку П. матывавалася тым, што да яго тады на тым свеце будуць чапляцца вужы. У часе археалагiчных раскопак курганоў XIXII стст. зна ходзяць П., падвешаныя на поясе ў якасцi амулетаў. Адно з галоўных значэнняў П. сiмвалiзаваць шлюбнае зяднанне, у пэўных сiтуацыях замяшчаць самiх жанiха i нявесту. Гэтае значэнне П. хрысцiянская царква не толькi прыня ла, але i асвяцiла сваiм аўтарытэтам. У час вяселля П. жанiха i нявесты клалi на хустку i падымалi яе вышэй гала вы; валасы маладой прадзявалi праз П. i крыху падпальвалi, на заручынах хлопец i дзяўчына даставалi П. з талеркi з жытам. Напярэдаднi вясел ля сяброўкi нявесты пакiдалi ў яе хаце ў хусцiнках свае П., каб хутчэй выйсцi замуж. Згубiць заручальны П. у на родным успрыманнi вяшчуе не шчаслiвае сямейнае жыццё i нават страту аднаго з сямейнiкаў. П. станавiўся неабходным атрыбу там многiх варожбаў: яго кiдалi пе рад люстэркам у шклянку з вадой, клалi побач з iншымi рэчамi перад пеўнем, пакiдалi на ноч пад падуш кай. Перад Вялiкiм постам варылi «разгонную кашу», у якую цiшком клалi П., грошы i крыжык. Калi П. даставаўся дзяўчыне, чакалi яе хут кага замужжа. Зачарэпнуць кашы, зваранай на Новы год, з П., якi пак лала туды гаспадыня, лiчылася пажа даным на гэты раз для гаспадара, бо тады ў хаце будзе дастатак. У народнай медыцыне праз П. даiлi сурочаную карову, вадзiлi iм вакол за паленняў i болек на скуры ды iнш. П. адзiн з чароўных казачных прадметаў: перакiдванне П. з рукi на руку ўспрымалася як здзяйсненне ўсiх жаданняў. П. побач з завушнiцамi прыносiлi ў ахвяру культавым камя ням i крынiцам.