Интересные ссылки

Аўлас

прысвятак у народным ка лендары (11 лютага ст. ст.), якi з ча соў паганства адзначаўся як свята Вя леса. З прыняццем хрысцiянства месца Вялеса заступiў св. Улас, якi таксама стаў успрымацца апекуном статка. На iконах А. заўсёды маляваў ся акружаны каровамi, авечкамi. У бе ларусаў дзень А. лiчыўся «каровiным святам», i каб не наклiкаць на сваю жывёлу бяду, яе кармiлi аладкамi, спецыяльна спечанымi гаспадыняй зранку, рогi кароў упрыгожвалi вера сам, а пазней i папяровымi кветкамi. У некаторых мясцінах А. спраўлялi як конскае свята. У гэты дзень коней лепш кармiлi, зусiм не працавалi на iх, але маладых коней абязджалi. Да iконы св. А. у гэты дзень прыносiлi масла; як сведчанне гэтаму пры маўкi: «Аўлас на масла лас», «У Аў ласа барада ў масле», «На Аўласа бяры каўшом масла». У цэнтральных i заходнiх раёнах Беларусi атрымаў распаўсюджанне «Бабскi Улас», якi адзначаўся толькi жанчынамi, што збiралiся разам i балявалi ўсю ноч (своеасаблiвыя рэшткi жаноцкiх полаўзроставых хаўрусаў), мужчыны на святкаванне не дапускалiся, а калi i сустракалiся па дарозе, то павiнны былi адкупiцца. Каб павялiчыць надоi малака ў кароў, жанчыны пiлi пiва ў гэты час толькi з дайнiц.