Интересные ссылки

П’янства

Запой, загбр. Павод ле народных уяўленняў, цяжкая хва роба, якая сталася вынiкам нерэгла ментаванага (неабмежаванага) спажывання гарэлкi i магла скон чыцца смерцю (самагубствам) цi варяцтвам чалавека. Меркавалi, што прычынай З. можа быць «налог» (сурокi) або чорт, якi, зяўляючыся «вынаходнiкам» гарэлкi, падюшвае людзей на П. Лiчылася, што менавiта ў стане алкагольнага апянення лю дзi найбольш падуладныя «нячыстай сiле» (узгадаем шматлiкiя сюжэты былiчак пра ашуканне чортам пянiцы: завёў у балота, прымусіў блукаць у лесе, паклаў спаць на ка мень замест печы i г. д.) i ўступаюць з ёй у небяспечную камунiкацыю: «Запой такая хвароба, калi чалавек, якi пачне пiць гарэлку, та патуль пе, покуль саўсiм ускруцiцца да пачне размаўляць з чартамi ды ўсялякаю нечысцю» (Слуцкi пав.). З другога боку, пянiца, трапляю чы ў iншасвет з дапамогай алкаголю i здзяйсняючы непрагназаваныя, не- нармаваныя ўчынкi, можа падман ваць (перамагаць) прадстаўнiкоў звышнатуральнай сферы («пянаму i чорт дарогу саступае»). Так, у казцы «Пянiца ў раi» чалавек дамагаецца ад святых Пятра, Паўла i Iаана пропуску ў рай, выкрываючы грахi кожнага з iх. Знаходзячыся ў пекле, герой казкi «Пянiца» становiцца прычынай зяў лення на Беларусi жыдоў, выпус цiўшы iх з кiпячых казаноў за пляш ку гарэлкi (апошнiя, як i чорт, лiчылiся вынаходнiкамi гарэлкi i пры чынай П., што адлюстроўвала рэаль ную сiтуацыю ўтрымання iмi боль шасцi корчмаў i шынкоў на Беларусi). У народнай традыцыi iснаваў шэраг прадпiсанняў, заклiканых за сцерагчы ад П. i прадухiлiць iн шыя кепскiя наступствы ад гарэлкi. Так, дзiцяцi адразу пасля ягонага нараджэння нацiралi поласць рота ка валкам кiслага яблыка каб малое не было ў будучым пянiцам. Паўсюль на Беларусi iснуе забарона пiць не дапiтую чарку цi гарэлку, злiтую з дзвюх пляшак, што можа прывесцi да П. цi да атручання алкаголем. У якасцi iдэальнага спосабу ўжывання гарэлкi, няздольнага прынесцi шкоду, сустракаецца варыянт, якi ўзыхо дзiць, магчыма, да рытуальных сумес ных трапез дахрысцiянскай эпохi: «У бяседзе за сталом... пюць з аднае чаркi па калейцы, пачынаючы з гас падара, цi з большага, абыходзяць усiх па сонцы, бо процi сонца гарэлка не пойдзе на пажытак, а нават за шкодзiць» (Слуцкi пав.). Каб не быць счараваным праз гарэлку i каб не «падкаснуўся лiхi», чарку, перад тым як выпiць, трэба было паставiць на мезенец i перахрысцiць. У выпадку рэальнага П. цi запою народная медыцына прапаноўвала шырокi спектр лекавых сродкаў, якiя падзяляюцца на дзве асноўныя гру пы: здольныя выклiкаць «смерць» пя ніцы або агiду ў яго да гарэлкi. У пер шым выпадку выкарыстоўваўся настой гарэлкi на рэчах, звязаных з нябожчыкам (попел з валасоў мерц вяка, медзяныя грошы, трыманыя ў нябожчыка ў роце). Другая катэгорыя сродкаў склада лася з агiдных, неспажыўных чалаве кам рэчываў, суаднесеных, як правi ла, з хтанiчнымi («чортавымi») iстотамi. Так, у гарэлку дадавалi кацiную плацэнту, высушаную на па рашок, мазгі, здабытыя ў жывой савы, мышыную кроў, конскi пот ды інш. У якасцi дадатковага (узмацняльнага) сродку супраць П. i запою выкарыс тоўвалi спецыяльныя замовы («хмель i вiно, адступiся ад раба божага ў цём ны лес, дзе людзi не ходзяць, i конi не бродзяць, i птушкi ня лётаюць» (Хойнiцкi рн). Смерць ад П. лiчылася «нячыстай» i прыраўноўвала такiх нябожчыкаў да статуса самагубцаў або людзей, не да жыўшых свайго веку. Як i самагубцы, так i «апiўцы», пахаваныя ў межах могiлак, лiчылiся прычынай засухi, бо, паводле народных перакананняў, i на «тым» свеце iх працягвала турба ваць смага. Абаронцам ад запойнага П. лiчыўся св. Мацей, прысвятак у гонар якога прыпадае на 10 лістапада.