Интересные ссылки

Пякельнiкi

Нячысцiкi, якiя жы вуць у пекле, дзе займаюцца падтры маннем агню дзеля мучэння грэшных душ. П. мелi напалову сабачы, напа лову казiны выгляд. Iх тонкая, без поўсцi, накшталт кажановай, скура, а таксама доўгi хвост i сярэдняй велiчынi прамыя рогi былi пакрыты тоўстым слоем сажы. У пякельным змроку вылучалiся белiзною бялкi iх вачэй, зубы, доўгiя iклы. Язык вогнен нага колеру яны заўсёды трымалi вы салапленым, i з яго, як i з ноздраў, разпораз аблiвалi сваiх ахвяраў рас- плаўленай смалою i сераю. Аднастай ная праца i адсутнасць вольнага жыц ця развiлi ў iх асаблiвую жорсткасць да пакутнiкаў. Перад тым як аказац ца прыстаўленымi да сваёй дзейнасцi, П. былi вольнымi нячысцiкамi, але праз чартоўскiя няздатнасцi (ста расць, калецтва, дуракаватасць) iх саслалi ў пекла. Сваiм аблiччам яны прыстасавалiся да новага жыцця: у П. ападала поўсць, замест капытоў на нагах вырасталi хваткiя кiпцюры, у разагрэтых вантробах iмгненна расплаўлялiся камянi. Калi б П. па пярэдне маглi ведаць, што з iмi адбу дзецца ў пекле, то ў свой час прыклалi б усе чартоўскiя намаганнi, каб не трапiць туды.