Интересные ссылки

Пчаляр

Чалавек, надзелены звыш натуральнымi (знахарскiмi, чарадзей скiмi) уласцiвасцямi ў сiлу свайго пра фесiйнага занятку, што разглядаўся як пастаянная камунiкацыя з «тагасве там», здзяйсняная з дапамогай пчолаў. Высокi сацыяльны статус П. вы нiкаў як з сакралiзаванага стаўлення да самой пчалы («вястункi Бога»), так i з вялiкай каштоўнасцi самiх прадук таў пчалярства (мёд, воск), што знай шло сваё адлюстраванне ў III Стату це ВКЛ (1588), дзе галоўшчына за бортнiка складала 40 коп грошай, а за селянiна толькi 25 (раздз. 12, арт. 3). Паводле народных уяўленняў, П. валодалi таемнай, прафесiйнай ведай (недасяжнай большай частцы вяско вай грамады), якая, апрача пчалярства, магла быць выкарыстана i ў iншых мэтах (знахарства, чарадзейства). Так, адзiн з мацнейшых «ведзьмакоў» Вiцебшчыны пач. ХХ ст. Цiт Ста расельскi (Вялiскi пав.), да якога што год па дапамогу звярталіся каля 600 чалавек (у тым ліку месцiчы i шлях та), зяўляўся выбiтным П. i трымаў каля 90 калод пчолаў. Тэзiс «П. зна хар (чараўнiк)» знаходзiць пацвер джанне ў этнаграфiчнай фактуры канца ХХ ст. Так, моцныя («патом ныя») чараўнiкi «Сенька» i «Дзед Макар», шырока вядомыя адпаведна на Расоншчыне i Бешанковiччыне, зяўляюцца добрымi П. У адрозненне ад «сапраўдных чараўнiкоў», што прадаюць душу «ня чыстаму», П., як i iншыя прадстаўнiкi «прафесiйнага чарадзейства» (пас тухi, млынары, кавалi ды інш.), былi надзелены пазiтыўнымi якасцямi: «Пчолы водзяцца толькi ў добрага ча лавека, а лiхога ня любяць» (Слуцкi пав.). Аднак для дасягнення больша га поспеху ў сваёй справе П. маглi знацца з «чартамi ляснымi», якiя асаджвалi раi пчол у лясныя борцi, i вадзянiкамi (Гарадзенская губ.). Па звестках Е. Раманава, П. Па дняпроўя яшчэ на пач. ХХ ст. верылi ў iснаванне нейкага асаблiвага «пчалiнага бога», што сведчыць пра наяўнасць у архаiчнай беларускай традыцыi адпаведнага мiфалагiчнага персанажа (магчыма, тоеснага лiтоўскаму богу пчолаў Bubilosу), якi ў хрысцiянскiя часы быў замешчаны св. Зосiмам. Прысвятак у гонар св. Зо сiма (30 красавіка) паўсюль на Беларусi лiчыўся святам П., а сам ён, як апякун пчолаў, фiгуруе ў адпавед ных замовах. Асноўны спектр магiчных прыё маў, непасрэдна звязаных з пчаляр ствам, быў скiраваны на ахову, заха ванне раёў, павелiчэнне iх колькасцi i прадуктыўнасцi. Так, напрыклад, каб засцерагчы пчолаў ад розных су рокаў i псоты, вуллi патрэбна было ставiць сярод глухой крапiвы. А дзе ля таго каб раi не адляталi з пчаль нiку, П. павiнен быў, узяўшы жменю зямлi з сярэдзiны першай баразны, «тройчы патрусiць ёю на кожны ву лей» (Вiцебская губ.) або закапаць у пчальнiку цвiк з шыбенiцы. Пака зальна, што некаторыя спосабы аса джэння рою, пабудаваныя на прын цыпах iмiтатыўнай магii, мелі выразны антыхрысцiянскi характар. Так, тройчы аббягаючы са сцiснутымi пальцамi дрэва, дзе абсеў рой, гаспа дар прамаўляў замову: «Як гэтыя пальцы да маёй далонi не прыста нуць, так гэта мецiшча (рой) ня ўста нуць. Матка Зорка! Будзем госпада Бога брахаць i гэта мецiшча абiраць» (Усх. Палессе). Аднак найбольшы эфект мелi магiчныя манiпуляцыi на Каляды. На Палессi з тым, каб раi не блудзiлi i не гублялiся, былi трывалыя i меданосныя, П. гатавалi на Шчад рэц (31 снежня ст. ст.) адмысловую мядовую сыту i спажывалi яе разам з куццёй, узлезшы на «пячны стоўп» (сiмвалiчны цэнтр сусвету). На 12ы дзень Калядаў iмкнулiся да абеду ўсцягнуць вулей на дрэва, бо ў гэтым выпадку ў яго абавязкова мусiў сесцi рой (Слуцкi пав.). Дзеля падвышэн ня прадуктыўнасцi пчолаў абкурвалi воскам ад згарэўшай царкоўнай свечкі, трэскай дрэва, разбiтага перу ном, цi «пышам» кончыкам ваўчы нага носу (Вiцебская губ.). З другога боку, iснавалi П., якiя маглi навесцi згубу на пчолаў непрыяцеля, наслаў шы пчолаўрабаўнiкоў, што адбiралi мёд, цi вылiўшы ў пчальнiк ваду, якой абмывалi мерцвяка. Прафесiйнамагiчная веда П. тры малася ў вялiкай таямнiцы i магла быць перададзена толькi старэйшаму на шчадку па мужчынскай лiнii (прынцып iдэнтычны механiзму перадачы веды «прыроднымi» чараўнiкамi), што аб умовiла мiнiмальны абём этна графiчных матэрыялаў на гэтую тэму. У маральнаэтычным аспекце па казальным ёсць пачатковае значэнне словаў «сябры», «сябрына» як тавары ства П., што мелi агульных пчолаў i вызначалiся памiж сабой шчырасцю, узаемапавагай i ўзаемадапамогай нават большай, чым сярод крэўных сваякоў.