Интересные ссылки

Пчала

Божая казурка, ад яе ка рысць i людзям (мёд), i Богу (воск на свечкi). Пра П. створаны шэраг мiфалагiчных сюжэтаў, у некаторых з іх паказваецца супернiцтва Бога з чортам у стварэннi жывых iстотаў. 1) П. утварыліся з слёзаў дзяўчыны прыгажуні, якая горка плакала, се дзячы на камені сярод сіняга мора. Яе слёзы расчулілі Спаса, які ішоў гэтым часам па сінім моры, і з яго слязы ўтварылася пчаліная матка; 2) Некалi Бог стварыў чмялёў, а чорт П. Як вядома, ад чмялёў нiякага бачнага прыбытку, а ад П. вялiкая карысць. Бог прапанаваў чорту памяняцца творамi, але той не згадзiўся. Тады Бог папрасiў у чорта адну П., i той даў яе. Бог падзьмуў на яе, П. стала мат каю, зазвiнела, заспявала, усе П. пад нялiся за ёю i ўцяклi ад чорта да Бога. 3) Бог даў людзям П. i загадаў любiць i паважаць яе. П. ж кусалася, i калi яна каго ўкусiла, той памiраў. Бог угледзеў, што людзей менела, i змянiў становiшча. Цяпер калi П. каго ўкусiць, то памiрае сама. 4) Пра П. нельга сказаць, як пра iншую свойс кую жывёлу, што яна «здохла». Трэ ба казаць, што «памерла», бо ў П., голуба i чалавека адзiн дух (душа). 5) П. найбольш бралi мёду з красую чага збожжа. Гэта было раней, пакуль Бог аднойчы не спаткаў П. i не спы таў, з чаго яны бяруць найбольшы ўзятак. П. падумала, што Бог хоча за браць паболей мёду, сылгала Богу, што найбольш мёду з лiпы. Бог ведаў праўду i пакараў П.: з таго часу на лiпе ёсць мёд, а на збажыне няма зусiм, хоць яна, калi красуе, моцна пахне мё дам. 6) Паводле захаванай на Гомель шчыне версіі колішняга этыялагічна га міфа, павук і П. былі братам і сястрой. Аднойчы калі памірала іх маці, то прыляцела сарока спачат ку да П., а потым і да павука, і паве даміла сумную вестку. П. адразу ж кінула сваю працу і паляцела да маці, а павук, спаслаўшыся на вялікую за нятасць, застаўся за сваёй працай. За гэта маці пракляла яго, і ён вымуша ны вечна ткаць сваё павуцінне і ніяк яго не скончыць; 7) П. можна за клясці, і тады яны ператвараюцца ў восаў, якія зарываюцца ў зямлю. Пчолы казуркі ў вышэйшай сту пені сакралізаваныя, яны Богу ахвя ру прыносяць («Жоўтыя васкі богу на свечкі»). Таму іх вулеі параўноўва юцца з божым храмам («Пчолкі гу дуць, // Цэркаўку будуюць»). Разла маць вулей ці борць ўсё роўна што разбурыць храм Божы. А загубіць рой, крадучы мёд, раўназначна забойству чалавека. За гэта меркавалася смярот нае пакаранне. Наагул П. вяліся толькі ў добрага і бязгрэшнага чала века, ліхіх яны джаляць, самі пры гэ тым паміраючы. Пчаліная матка, створаная самім Богам, у валачобных і калядных песнях атаясамляецца з Прачыстай хрысціянізаваным жа ночым персанажам, які быў тоесны хецкай Камрусэпе, старагрэцкай Ар тэмідзе, літоўскай Аўстэі і пад. П. вельмi даўно ўвайшлi ў мiфало гiю. Найбольш раннiя сюжэты зафiк саваны, вiдаць, у старажытных хетаў. I там П. божая служка, толькi ёй уда лося разбудзiць заснулага бога Тэ лепiну, а ўсю прыроду вярнуць з зiмо вага анабiёзу да жыцця i плоднасцi. У беларускай традыцыі гэты сюжэт у вя лікім мностве адменаў разыграецца ў валачобнай і каляднай абрадавай паэ зіі. Матыў пераднавагодняга разбурэн ня перадаецца праз вобразны шэраг «валачобнікі» «пчаліны рой»: «Вот і пчолкі гудуць, // Валачобныя ідуць», цалкам адпаведны хецкаму міфу. У міфапаэтычнай мадэлі свету П. стасуецца з сярэдзінай Сусветнага дрэва. Можна меркаваць і пра сувязь П. з Перуном. На гэта, у прыватнасці, можа паказваць павере, згодна з якім, каб вяліся П., трэба з разбітага на вальніцай дуба зрабіць крыж і пас тавіць яго на пасецы У чарадзейных казках П. выступае як чароўны памочнік героя.